be
pdf

Ніва 2010/52 (2850)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Ніякіх выбараў. Пацыфікацыя. Ганьба і сорам для ўлады і яе служак за жахлівы калядны і навагодні падарунак беларускаму народу, здзейснены імі 19 снежня ў дзень праваслаўнага свята Міколы. Кандыдаты ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь рэпрэсаваны. Уладзімір Някляеў — жорстка збіты, непрытомны, з мазгавой траўмай трапіў у шпіталь, дзе яго арыштавалі і вывезлі ў невядомым напрамку. Андрэй Саннікаў — жорстка збіты на плошчы і арыштаваны ў шпіталі. Пабіты Віталь Рымашэўскі — арыштаваны на сходах шпіталя. Пабіты і арыштаваны Рыгор Кастусёў. Арыштаваны Мікола Статкевіч, Алесь Міхалевіч. Дзмітры Ус таксама арыштаваны. Разам з імі пабітыя і арыштаваныя сотні людзей, для якіх Беларусь ёсць і будзе гонарам і годнасцю. Аднак такія словы як гонар і годнасць пустыя і чужыя не толькі для Аляксандра Рыгоравіча, але і для ўсёй сістэмы ўлады. І не толькі для тых, хто жорстка збіваў, але і для тых, хто фальшаваў тое, што быццам мела называцца выбарамі, пачаўшы ад малых вясковых участкаў, а закончыўшы на выбарчых пунктах у дыпламатычных прадстаўніцтвах дзяржавы па за яе межамі. І ступень адказнасці за зробленае зло падтасоўкі выбарчых вынікаў аднолькавы і ў неадукаванага старшыні сельсавета і ў адукаванага дыпламата. Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка прайграў. Ён прайграў да канца права называць сябе прэзідэнтам Беларусі. Прэзідэнт, які шануе свой народ, не дае загадаў зверска збіваць нявінных людзей. Прэзідэнт нармальнай краіны не мае права (...)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2010-12-26
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2010 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org