be
pdf

Ніва 2010/44 (2842)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

— У таямніцы скажу, што хацелі ў гэтым годзе наладзіць адзін з канцэртаў у Шчытах, — сказаў Міхась Сцепанюк, старшыня Звязу беларускай моладзі, арганізатар XVII Фестывалю „Бардаўская восень”, — але, як відаць па праграме, яшчэ год трэба пачакаць. „Co się odwlecze to nie uciecze” — гаворыць польская прымаўка і, здаецца, рацыя ў тым, каб не спяшацца, толькі паказаць усе арганізатарскія таленты ў адпаведні момант. Таму сёлета „Бардаўская восень”, хаця як заўсёды вабіла кранальнай праграмай, ахвяравала цудоўны настрой і зацікаўленне публікі да прэзентаванай музыкі, магла падацца такой пераходнай, на крок да... Звяз беларускай моладзі ўсе свае сілы аддае зараз Цэнтру адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах, таму сёлетнім „Бардам” бракавала адчування стабільнасці і ўпэўненасці. Але я ўпэўнена, што якраз дзякуючы семнаццатаму выпуску праз год, калі фестываль стане дарослым, напэўна набудзе новы характар ды пры дапамозе публікі, якая ахвотна набывала дабрачынныя цаглінкі на цэнтр у Шчытах, гукі „Бардаўскай восені” паплывуць з новай якасцю. Але! Усё гэта не абазначае, што сёлетні фестываль быў слабейшы за папярэднія. Хто паяўляўся на канцэртах ці слухаў трансляцыі на Радыё Рацыя ведае, што ўражанні можна мець ад фестывалю адны і тыя ж самыя. Мёд на сэрца! (І. Карпюк, Цаглінка на лепшы фестываль, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2010-10-31
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2010 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org