be
pdf

Ніва 2011/18 (2868)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У гміннай бібліятэцы ў Нарве ўжо трэці раз моладзь і старэйшыя вывучаюць традыцыйнае здабленне велікодных яек. У суботу 9 красавіка майстар-клас пад кіраўніцтвам Альжбеты Вардэцкай з Гамотаў на Сямятыччыне сабраў поўную залу аматараў традыцыйнага здаблення велікодных яек, з розных пакаленняў. Меншыя дзеці займаліся спачатку выклейваннем шкарлупак каляровай паперай ці маляваннем іх фарбай. Старэйшыя вучні і бацькі засяроджана гуртаваліся каля гарачых лямпаў, над якімі ў баначках раставаў пчаліны воск. На вокнах стаялі вялікія слоікі з трыма фарбамі — жоўтай, зялёнай і чырвонай, а ў кухні ў трох колерах варыліся, па дваццаць хвілін, творча апрацаваныя ўжо яйкі. Пасля, калі яны астынуць, на іх будзе накладзены лак — для бляску і мацаты. — Па чарзе накладваем слаі воску, — тлумачаць пастаянныя ўдзельніцы такіх майстар-класаў, якіх ужо не назавеш аматаркамі: ведаюць яны традыцыйны падзел малюнку, старажытныя і тутэйшыя ўзоры, якія наносяцца на шкарлупку, і тэхніку пісання палачкай з іголкай ці булаўкай на канцы: пані Аля, Бажэна, Ева... І Марцін, які вучыцца ў Варшаве: яму ўдаюцца ўзоры як на карціне Лявона Тарасэвіча!

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2011-04-24
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2011 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org