be
pdf

Ніва 27 (2616) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Лішне было б тлумачыць трывіяльную рэч — найбольшай нацыянальнай каштоўнасцю для нас ёсць наша роднае слова. Чаго найперш шукаюць беларусы блізкага і далейшага замежжа, прыехаўшы ў Беларусь? Менавіта беларускага слова на вуліцах і ў побыце, беларускай культуры ў паўсядзённасці. Таго, што найперш розніць нас ад іншых народаў. Таму для нас не мусіць быць пытання што першасна — нацыянальная мова і культура ці дэмакратыя. Без першага аніякае развіццё дэмакратыі ў Беларусі папросту немагчымае. За што беларусы найбольш не любяць палітычны рэжым Лукашэнкі? Шматразова ад розных людзей з апазіцыйнага руху даводзілася чуць: „Каб ён не нішчыў нашай мовы і культуры, я напэўна займаўся б сваёй справай і да палітычнай дзейнасці і ўсялякіх выбарчых кампаній не меў бы аніякога дачынення”. І гэта, відаць, правільна і справядліва. Лукашэнка меў вялікі шанц (некаторыя лічаць, што і зараз яшчэ мае) стаць сапраўды вялікім беларускім дзеячам. Дастаткова было не зачапаць нацыянальныя каштоўнасці — мову, сімволіку, культуру (многім гэтая сярмяжная думка падасца крамольнай ці прымітыўнай). Але, на жаль, так не бывае. Не тая прырода, не той покліч сэрца ў такіх правадыроў. (У. Хільмановіч, Беларушчына „прарасце”, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2006-07-02
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org