be
pdf

Ніва 2010/40 (2838)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Любоў да сваёй школы і прывязанасць да атмасферы, якую стваралі ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім настаўнікі і вучні, гуртуюць яго выпускнікоў, якія маюць патрэбу і хочуць наведваць месца, дзе ў маладосці вучыліся і радасна праводзілі час. За звыш шэсцьдзесят гадоў дзейнасці Бельскага белліцэя закончыла тут адукацыю звыш пяці тысяч асоб, якія пасля раз’ехаліся па Беласточчыне, Польшчы, а нават сталі жыць у далёкіх кутках свету. На VІІ З’езд выпускнікоў белліцэя, які праходзіў з 24 па 26 верасня, прыбылі людзі розных прафесій і розных зацікаўленняў. У прыгожа адрамантаваным школьным будынку спаткаліся святары, настаўнікі, лекары, інжынеры, людзі культуры і масмедыяў, навуковыя працаўнікі і прадпрымальнікі. Усе яны мелі вялікую прагу паразмаўляць аб школьных гадах, якія правялі ў роднай беларускай атмасферы. Вялікі гоман і шорхат панаваў на школьным калідоры ў час рэгістрацыі ўдзельнікаў з’езда. Асабліва чуллівымі, а нават слязлівымі былі прывітанні і абдымкі самых старэйшых навучэнцаў беларускай школы, якія не бачыліся многімі гадамі. Многа радасці, а нават і смеху было ў час першых размоў, якія праводзілі малодшыя выпускнікі бельскай школы. Галоўны, суботні, дзень з’езда распачаўся з літургіі ў Міхайлаўскай царкве, пасля якой у школьным будынку старшыня аргкамітэта, бельскі віцэ-стараста Пётр Божка афіцыйна адкрыў мерапрыемства (А. Мароз, Белліцэй — у супольнай сям’і, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2010-10-03
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2010 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org