be
pdf

Ніва 2012/03 (2905)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У першым годзе дзейнасці Цэнтра адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах зроблена многа. Ладзіліся спектаклі, канцэрты, выстаўкі, арганізаваліся спатканні з вядомымі мастакамі, гісторыкамі і іншымі цікавымі людзьмі, праводзіліся майстар-класы, у час якіх маладыя людзі знаёміліся з тэатральнай справай ці з нашай традыцыяй, вучыліся даўнім песням, танцам, народнаму мастацтву. 22 снежня 2011 г. быў арганізаваны апошні ў мінулым годзе майстар-клас — па іконапісанні, у якім прынялі ўдзел вучні пятага і шостага класаў Падставовай школы ў Нарве. У час сустрэчы дзеткі знаёміліся з тым, што самае важнае ў правільным разуменні іконы і зручнай ім тэхнікай паспрабавалі самастойна выканаць сімвалічныя іконы Божага Нараджэння. Усё гэта адбывалася перад святамі Раства Хрыстовага ў рамках праекта „Традыцыя, сучаснасць, будучыня”. Яго каардынатар Іаанна Стэльмашук удакладніла, што раней у рамках праекта маладыя людзі з дапамогай разьбяра Уладзіміра Наўмюка вучыліся рэзаць па дрэве, з Зояй Майстровіч вучыліся саломапляценню, знаёміліся з нашымі традыцыямі і народнай творчасцю.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2012-01-15
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2012 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org