be
pdf

Наша слова 9 (952) 2010

Вінцук Адважны (сапр. — Язэп Станіслававіч Германовіч; 4 сакавіка 1890, Гальшаны — 26 сьнежня 1978, Лёндан) — каталіцкі сьвятар-марыянін усходняга абраду, паэт, пісьменьнік і публіцыст. Язэп Германовіч нарадзіўся ў мястэчку Гальшаны Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Вучыўся ў Гальшанскай пачатковай і Ашмянскай гарадзкой школах; у 1913 годзе скончыў Віленскую духоўную каталіцкую сэмінарыю. 29 чэрвеня 1913 пасьвечаны ў сьвятары; працаваў у розных парафіях Беластоцкага дэканату. У 1921 уступіў у Таварыства беларускай школы; арганізаваў адну зь беларускіх школ, у касьцёле прамаўляў па-беларуску. Гэта выклікала незадаволенасьць ерархаў, і Вінцук Адважны вымушаны быў пераехаць у Друю, дзе ў 1924 уступіў у Ордэн марыянаў. Служыў там пробашчам, адначасова выкладаў Закон Божы й лацінскую мову ў мясцовай гімназіі. Празаічныя й паэтычныя творы Вінцука Адважнага рэгулярна зьяўляліся на старонках пэрыядычнага друку («Krynica», «Chryscijanskaja Dumka»). З 1932 на місіянэрскай працы ў Харбіне (Кітай), дзе таксама быў дырэктарам гімназіі. У 1936 вярнуўся ў Вільню, кіраваў Беларускім марыянскім домам студэнтаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2010-03-03
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Copyright: © 2010 by Наша слова
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org