be
pdf

Ніва 2011/11 (2861)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Адзін з самых марозных дзён гэтай зімы. Вылажу з аўтобуса, і аж хочацца ўбачыць, як па вуліцы мчыцца экзатычны эму з Eliaszuk, што ўбачыў быў знянацку табліцу „Лешукі”. Дзівак эму — ці цяпер у Нараўчанскай гміне схочацца радным яшчэ раз падняць роднае і абмеркаваць яшчэ справу двухмоўных назваў? Пасярод вуліцы брыдзе вялікі светлы сабака. Нічый ён, — скажа чалавек, які выходзіць з дому з нумарам 22, што амаль насупраць прыпынку пэкаэсу. Гэта пра яго гаварыла Галена-Марыёля Рэент, што сваім словам развесяляе ваколіцу. З вясёлым тварам вядзе мяне ў хату. — Хата яшчэ дзядоўская. А я — прымак. Прачытаць пра прымака? — пытаецца Тадэвуш. Жонка Тадэвуша, Марыя, з усмешкай ставіць пірожнае на стол і смяецца: — Мне найбольш падабаюцца „Суседкі”. Такое з жыцця ўзятае. Такая сатыра на кабет. Трэба мець пачуццё гумару. — То слухайце. „Чэсць, суседка! Як па свяце?.. — чытае са свайго сшытачка сатыру дзядзька Тадэвуш і крыху сароміцца: — Вучыцца беларускай мове кончыў у 1965 годзе. А праз столькі гадоў пачаў па-беларуску пісаць. Ну, забыўся тэорыі граматыкі, пішу як чую. Пішу як гавару. Стараюся запісаць па-беларуску. Мог бы я той верш, скажам, камусь падыктаваць, каб хтосьці, хто ведае мову, запісаў без „быкоў”. Самі пабачыце, ці варта мне пісаць. Я і для дзяцей верш напішу, і патрыятычны, і смешны... Запішу на картцы, кіну... Ды мяне Марыёля з самаўрадавай святліцы ў Старым Ляўкове „выцягнула”. (...)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2011-03-13
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2011 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org