be
pdf

Наша слова 50 (1097) 2012

8 снежня ў Менскуў сядзібе ТБМ прайшла творчая сустрэча з рэдактарам краязнаўчага, гістарычна-літаратурнага часопіса “Лідскі летапісец” Станіславам Суднікам з нагоды 15-годдзя часопіса. “Лідскі летапісец” выходзіць у Лідзе з верасня 1997 года. Заснавальнік і адзін з асноўных аўтараў - старшы навуковы супрацоўнік Лідскага музея, кандыдат геаграфічных навук Валеры Сліўкін. На часопіс можна падпісацца цераз “Белпошту”, яго можна купіць у Лідзе ў шапіках “Саюздруку”, у шапіку музея, электронную версію можна набыць у “Белкіёску” (belkiosk.by), прачытаць на сайтах pawet.net, kamunikat.org. Выйшла 58 нумароў, 59-ты - у друкарні, 60-ты падрыхтаваны да друку. Часопіс выходзіць накладам 300 асобнікаў. Фармат А-4. Аб’ём каля 60 старонак. Усяго за 15 гадоў апублікавана звыш 3000 старонак краязнаўчай інфармацыі. Фактычна створана новае сучаснае краязнаўства Лідчыны. На сустрэчы ў Менску прысутнічалі самыя розныя людзі, колішнія лідзяне, аматары гісторыі і краязнаўства. Станіслаў Суднік распавёў пра асноўныя тэндэнцыі ў краязнаўчым руху на Лідчыне, пра аўтараў (Л. Лаўрэш, М. Дзікевіч і інш.), адказаў на пытанні. У прыватнасці, на пытанне, што трэба зрабіць, каб у нас стала больш беларускасці, С. Суднік адказаў: - Трэба, каб кожны горад Беларусі, як Ліда, пачынаўся крыжам Ефрасінні Полацкай і ім жа заканчваўся. “Лідскі летапісец” чакае матэрыялаў пра Ліду ад усіх, хто любіць наш край.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2012-12-12
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Copyright: © 2012 by Наша слова
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org