be
pdf

Наша слова 35 (1446) 2019

21 жніўня адышоў у лепшы свет адзін з найвыдатнейшых гістарычных пісьменнікаў Леанід Дайнека, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Мележа, дзяржаўнай прэміі БССР, сябра Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ён ствараў мастацкую гісторыю Бацькаўшчыны, перагортваючы пласт за пластом. Яго раманы "Меч князя Вячкі", "Жалезныя жалуды", "След Ваўкалака", "Назаві сына Канстанцінам" увасаблялі рэальных гістарычных асобаў, наталялі прагу чытачоў да спазнання беларускай даўніны і сусветнай гісторыі. Кнігі пісьменніка захаплялі дарослых і падлеткаў прыгодніцкімі хадамі, яскравай фантазіяй, закручанымі сюжэтамі, элементамі містыкі. Леанід Мартынавіч нарадзіўся ў 1940 годзе ў вёсцы Змітроўка 2-ая Клічаўскага раёна. У дзяцінстве, начытаўшыся цікавых кніжак пра Марка Пола, Калумба, Васка да Гама, Міклуху-Маклая, ён марыў стаць падарожнікам. Яшчэ ў школе пачаў ствараць вершы на беларускай мове. Упершыню надрукаваў верш у газеце Уральскай вайсковай акругі, дзе ён служыў. Паступаць на журфак Леанід Дайнека прыехаў у 1963 годзе ў вайсковай форме з блакітнымі пагонамі. Штуршком да вяртання ў беларускасць для маладога літаратара паслужыў Рэспубліканскі семінар творчай і навуковай моладзі на беразе возера Свіцязь у чэрвені 1968 года, дзе выкладчыкамі былі Янка Брыль і Уладзімір Караткевіч. Пасля заканчэння БДУ Леанід Дайнека працаваў у Віцебску старшым рэдактарам на абласной тэлестудыі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2019-08-28
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org