be
pdf

Наша слова 36 (1135) 2013

1 верасня 2013 года Дзень беларускага пісьменства адзначылі ў Быхаве Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Канцэпцыя свята пра-дугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку. Затым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Наваградак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае. Горад Быхаў ў якасці сталіцы Дня беларускага пісьменства быў абраны невыпадкова. Менавіта з быхаўскай зямлёй звязана гісторыя стварэння аднаго з самых значных помнікаў беларускага летапісання пачатку XVII стагоддзя - Баркалабаўскага летапісу. Баркалабаўскі летапіс храналагічна ахоплівае перыяд з 1545 па 1608 гады. Менавіта тут, на Быхаўшчыне, доўгі час жылі і тварылі Мялецій Сматрыцкі і Лаўрэнцій Зізаній - вядомыя навукоўцы, царкоўныя і грамадскія дзеячы XVII стагоддзя. "Граматыка" Сматрыцкага і "Азбука" Зізанія мелі вялікае значэнне для развіцця славянскіх моў, а іх з'яўленне стала знакавай падзеяй у духоўным і культурным жыцці Беларусі таго часу.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2013-09-04
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Copyright: © 2013 by Наша слова
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org