be
pdf

Наша Ніва 4 (841) 2014

Першая беларуская газета

«Наша Ніва» пачала выходзіць 10 (23) лістапада 1906 году[1]. Выдаўцамі газэты лічыліся прыватныя асобы, бо БСГ дагэтуль знаходзілася на нелегальным становішчы. Першым выдаўцом і рэдактарам быў Аляксандар Уласаў. Адным з ідэолягаў выданьня — Іван Луцкевіч, стваральнік славутага віленскага Беларускага музэю і фундатар шматлікіх палітычных і культурных праектаў. Побач зь ім працаваў ягоны брат, ідэоляг Беларускай сацыялістычнай грамады Антон Луцкевіч. З 1909 году сакратаром газэты, а ў 1912—1913 фактычным яе рэдактарам стаў Вацлаў Ластоўскі. З «Нашай Нівай» супрацоўнічаў клясык літаратуры Якуб Колас. Максім Багдановіч і Зьмітрок Бядуля таксама дэбютавалі ў «Нашай Ніве». А славуты нацыянальны паэт Янка Купала ў лютым 1914 стаў яе рэдактарам і кіраваў газэтай да восені 1915 году[1].

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2014-01-29
  • Рэдактар: Скурко Андрэй
  • Copyright: © 2014 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org