be
pdf

Народная Воля 11 (3752) 2013

За што?! Гэтыя два словы вісяць на кончыку майго языка ўжо не першы месяц. І нават не першы год. З таго дня, як па-бандыцку кінулі ў турму Зміцера Дашкевіча. Сапраўды: за што?! Нікога не забіў. Не залез у сховішча Нацбанка. Не згвалціў жонку высокага чыноўніка. Нават не быў на Плошчы ў той памятны снежаньскі вечар 2010 года. Дык за што хлопец гібее за кратамі? Як ні прыкра, але, атрымліваецца, гібее за тое, што бацькі выхавалі яго сумленным чалавекам. Свабодалюбным чалавекам. Патрыётам Беларусі. Ён мог стаць кар’ерыстам. Не стаў. Ён мог стаць бізнесменам-хапугам. Не стаў. Ён мог стаць прыстасаванцам. Не стаў. Ён мог з’ехаць за мяжу і там знайсці сваё шчасце. Не з’ехаў. Ён стаў патрыётам Беларусі. Важаком такіх жа маладых дэмакратаў, як сам.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2013-02-11
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2013 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org