be
pdf

Народная Воля 179-180/2008

Бензін таннее. Толькі не ў Беларусі. Беларусам не выпадае чакаць зніжэння коштаў на паліва Нягледзячы на тое, што кошт на нафту ў свеце няўхiльна знiжаецца, адпаведна таннее i паліва, беларускiя прадпрыемствы i аўтааматары наўрад цi будуць плацiць за яго менш. Наадварот, па iнфармацыi крынiц, блiзкiх да Мiнiстэрства фiнансаў Беларусi, гэтае ведамства хутка выступiць з iнiцыятывай павялiчыць акцызны падатак на нафтапрадукты ажно на 10%. Робiцца гэта нiбыта для павелiчэння паступлення ў бюджэт грошай ад продажу нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку. Цiкава, што крыху раней урад Беларусi разглядаў магчымасць знiжэння коштаў на бензiн, але ў рэшце рэшт такi крок чамусьцi быў прызнаны немэтазгодным. Гэта можа сведчыць толькi аб адным - чыноўнiкi, якiя вельмi любяць расказваць, як яны клапоцяцца аб народзе, за лiчбамi не бачаць канкрэтных людзей. Яны ў першую чаргу думаюць аб папаўненнi бюджэту, з якога атрымоўваюць заработныя платы, а не пра тое, як рэальна дапамагчы сэканомiць грошы ў гаманцах беларусаў... Зараз лiтр 95-га бензiну ў Беларусi каштуе 2810 рублёў. Сярод краiн-суседак толькi ў Польшчы пакуль лiтр бензiну каштуе даражэй. Аднак i там палiва таннее штотыдзень. Таксама палiва таннее i ў Расii. Так, на мiнулым тыднi лiтр 95-га бензiну на расiйскiх запраўках стаў дзешавейшым на 78 беларускiх рублёў. У пералiку на беларускую валюту лiтр бензiну ў Расii каштуе 1750 беларускiх рублёў. У сваю чаргу прэм'ер-мiнiстр Украiны Юлiя Цiмашэнка дала даручэнне ўраду знiзiць кошт лiтра таго ж бензiну да адзнакi ў 1850 ру

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2008-11-27
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org