be
pdf

Народная Воля 67 (4114) 2016

Прызавы фонд спартыўнага мерапрыемства, якое пройдзе 4 верасня, складае 25 тысяч долараў. Мінскі паўмарафон набірае папулярнасць, і ўвага да яго – адпаведная. Напрыклад, у мінулым годзе ў забегу афіцыйна бралі ўдзел больш за 16 тысяч чалавек (паводле зводак МУС – каля 19 тысяч). Зараз арганізатары паставілі перад сабой задачу сабраць 20 тысяч удзельнікаў. І нават грашовыя ўнёскі не палохаюць аматараў бегу. За прабег на дыстанцыі5,5 кмтрэба заплаціць 7 беларускіх рублёў, за10,55 кмі21,097 км– 18 еўра. Праўда, для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў святочная прабежка будзе па-ранейшаму бясплатнай. Але і зарабіць на паўмарафоне пры жаданні можна. Галоўнае – быць на сяброўскай назе са спортам. У гэтым годзе спонсары мерапрыемства абвясцілі, што яго прызавы фонд складае 25 тысяч долараў. Напрыклад, за перамогу на дыстанцыі21,097 кмудзельнік атрымае 3 тысячы долараў, на10,55 км– 500 долараў, на5,5 км– 50 “зялёных”. Акрамя таго, тысячу долараў дадаткова атрымае яшчэ і той, хто паставіць на трасе новы рэкорд.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2016-08-30
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2016 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org