be
pdf

Народная Воля 105-106

Нарэшце ўзяў верх здаровы сэнс — 13 ліпеня Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь адклікала іск аб спыненні выдання газеты “Народная Воля”.  Калі ў зале пасяджэнняў Вышэйшага Гаспадарчага суда аб гэтым заявіў прадстаўнік Міністэрства інфармацыі, раздаліся дружныя апладысменты. У галоўнага рэдактара Іосіфа Сярэдзіча нават вырваўся вокліч: “Жыве Беларусь!”. Тры месяцы цягнуліся судовыя працэсы. Тры месяцы невядомасці. І тры месяцы веры ў тое, што “Народная Воля” застанецца на свабодзе. Калектыў рэдакцыі выказвае шчырую падзяку ўсім, хто падтрымліваў “Народную Волю” ў надзвычай цяжкі для яе час. Здароўя Вам, шаноўныя сябры! Мы радуемся, нягледзячы на тое, што ў бліжэйшыя дні нас чакае яшчэ адзін суд. Ён ініцыяваны тым жа Міністэрствам інфармацыі, але ўжо аб прыцягненні рэдакцыі да адміністрацыйнай адказнасці праз органы ўнутраных спраў. Пакуль у нас ёсць чытачы, нашы шчырыя прыхільнікі — вытрымаем! Вы — з «Народнай Воляй», «Народная Воля» — з Вамі! (Рэдакцыя газеты “Народная Воля”.)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2011-07-15
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2011 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org