- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Справа "аб масавых беспарадках" разлазіцца, як гнілая бульбіна вясной. Але рэжым усё дзяўбе пра жахлівую змову "адмарозкаў", што хацелі перакуліць краіну. Матэрыялы справы нашпігавалі прапагандай. Сайт МУС паведамляе, што па выніках папярэдняга расследавання "атрыманы вычарпальныя доказы аб спробе змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь па папярэдняй змове з прадстаўнікамі замежных дзяржаў і арганізацый, якія па сутнасці ставілі канчатковай мэтай ажыццяўленне дзяржаўнага перавароту". Зноў і зноў сіпіць заезджаная кружэлка. А куды падзецца служакам? Версія пра вераломны злачынны сцэнар, за якім стаяць, маўляў, найперш Польшча з Германіяй, была запушчана пасля падзей Плошчы з самага верху. І пайшло-паехала. Задоўга да судоў свой "вырак" вынеслі дзяржаўныя медыі, растыражаваўшы жудасцік пад шапкай "За кулісамі аднае змовы". Разлік прымітыўны: з хворай галавы на здаровую. Страшылкі мусяць апраўдаць рэпрэсіўны шал: брутальны разгон Плошчы, масавыя арышты, трамбоўку апазіцыі, грамадзянскай супольнасці ды незалежных медыяў, нарэшце — жорсткія прысуды фігурантам справы. Вельмі падобна на тое, што наверсе як кот ля сала круціліся вакол найболей гучнага, зручнага для апраўдання беспрэцэдэнтных рэпрэсій крымінальнага артыкула 357 — "Змова альбо іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады". Але не стала духу (ці, мусіць, не нашкрэблі нават шытых белымі ніткамі псеўдадоказаў). У выніку сталі канвеерна навешваць артыкул 293 — аб масавых беспарадках. Аднак зараз ужо дзесяці фігурантам змянілі і яго — на б