be
pdf

Народная Воля 147-148

На мінулым тыдні кіраўнік “Газпрома” Аляксей Мілер пабываў у Мінску двойчы. Спачатку ён правёў перамовы з кіраўніком беларускага ўрада Міхаілам Мясніковічам, а на наступны дзень вярнуўся, каб тэрмінова сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам. Афіцыйныя паведамленні пра вынікі гэтых сустрэч вельмі аптымістычныя. Але відавочна, што нешта ў перамовах пайшло не так. І паступова становіцца вядома, на чым жа спатыкнуліся ў газавых перамовах Беларусь і Расія. Як паведамляюць расійскія СМІ, перамовы зайшлі ў тупік, паколькі Беларусь спачатку хоча атрымаць прэферэнцыі па цэнах на газ, а ўжо потым, праз пару гадоў, прадаць “Белтрансгаз” расійскаму манапалісту. “Газпром” жа згодны на іншыя ўмовы, як гаворыцца: спачатку — крэслы, потым — грошы. Калі больш дакладна, то Беларусь прапануе спачатку ўвесці з 2012 года паніжальны каэфіцыент да расійскіх коштаў на пастаўляемы газ, прычым аж да 2015 года ўключна. І толькі потым, у 2015-м, аформіць здзелку па “Белтрансгазе”. Масква, наадварот, гатовая абмяркоўваць цэнавае пытанне толькі пасля таго, як будзе аформлены дагавор па продажы пакінутай паловы акцый “Белтрансгазу”. Акрамя таго, бакі пакуль не вызначыліся з велічынёй так званага паніжальнага “інтэграцыйнага каэфіцыента” для цаны расійскага газу і з тэрмінамі гэтай ільготы. Па некаторых даных, Мінск настойвае самае меншае на 25-працэнтным паніжэнні расійскіх газавых расцэнак.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2011-10-03
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2011 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org