be
pdf

Народная Воля 52 (4407) 2019

Здавалася, нішто не азмрочыць святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Усе мерапрыемствы адбываліся з захаваннем правілаў перасцярогі, на належным арганізацыйным узроўні. І раптам – такое здарэнне! Падчас салюту, недзе на трэцяй хвіліне, у Мінску ў парку, што ля Камсамольскага возера, прагрымелі два моцныя выбухі, можна сказаць, непасрэдна на зямлі, з грыбавідным дымам. Пасля гэтага залпы ля стэлы сціхлі, хоць у другіх месцах горада салют працягваўся. Здарылася непапраўнае. Аскепак трубкі, з якой вылятае феерверк, трапіў у горла 64-гадовай жанчыне, якая глядзела салют недалёка ад месца знаходжання пускавых установак. Медыкі, якія прыбылі літаральна праз некалькі хвілін, рабілі ўсё, каб выратаваць пацярпелую, але ім гэта не ўдалося, яна менш як праз паўгадзіны памерла. Усяго, паводле слоў міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка, аскепкі ад выбухаў закранулі дзесяць чалавек: адразу на месцы здарэння шасцярым была аказана медыцынская дапамога, а чацвёра самастойна звярнуліся ў прыёмныя пакоі шпіталяў. На ўчарашні дзень у бальніцы засталіся два чалавекі, адзін з раненнем шчакі, а другі – з траўмай пляча. Як сказаў міністр, жанчына, якая памерла, атрымала траўмы, не сумяшчальныя з жыццём.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-07-05
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2019 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org