be
pdf

Народная Воля 57 (4412) 2019

Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася ўчора з нагоды завяршэння місіі дыпламата ў Беларусі, паведаміла журналістам, што пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і з ЕС будзе падпісана не пазней за 2 лютага 2020 года. Верагодна, гэта адбудзецца ўжо ў лістападзе. «Так, мы падпішам візавае пагадненне, – сказала Андрэа Віктарын. – Не магу назваць канкрэтную дату, але ўсе дакументы ўжо падрыхтаваны, і зараз абодва бакі праходзяць неабходныя юрыдычныя працэдуры. Хочам падпісаць падчас працы цяперашняй камісіі, тэрмін дзеяння якой заканчваецца ў лістападзе. Цвёрда ўпэўнена, што гэта ўдасца. Мы ўсе ведаем крайні тэрмін: 2 лютага наступнага года. Мы падпішам да таго». Як вядома, нядаўна ў Еўрасаюзе прынялі змены ў Візавы кодэкс, і з 2 лютага 2020 года пад атрыманне шэнгенскай візы давядзецца плаціць 80 еўра. У той жа час ужо не адзін год вядуцца перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС. Вясной гэтага года міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў журналістам, што дакумент амаль гатовы да падпісання, і ўсе спрэчныя моманты атрымалася вырашыць і прыйсці да сумеснага рашэння, якое дазваляе ў бліжэйшы час падпісаць дамову. На пачатку ліпеня Андрэа Віктарын таксама казала, што перамовы ўжо завершаны, супярэчнасцяў няма, тэкст узгоднены. Пасля падпісання пагаднення «шэнген» для беларусаў будзе каштаваць 35 еўра.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-07-23
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2019 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org