be
pdf

Народная Воля 46 (4401) 2019

Надзвычай эмацыянальна-кранальным атрымалася развітанне Беларусі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Германіі Петэрам Дэтмарам. Вечарына, якая пазаўчора прайшла ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау, была не падобнай на афіцыйнае мерапрыемства. Сотні самых розных людзей з’явіліся, каб паціснуць вядомаму дыпламату руку, сказаць словы ўдзячнасці за яго плённую работу на карысць двух народаў – нямецкага і беларускага. У знак асобай даніны павагі да Петэра Дэтмара, міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей выступіў з прамовай на нямецкай мове (вядома ж, ён добра валодае беларускай, рускай, англійскай і іншымі). Ім была высока ацэнена дыпламатычная дзейнасць Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Германіі ў Беларусі Петэра Дэтмара. Раней, дарэчы, гэта публічна прагучала з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі. «Нам вельмі шкада развітвацца з людзьмі, якія шмат зрабілі для двухбаковых адносін і станоўчага іміджу Германіі ў нашай краіне», – сказаў Уладзімір Макей і пажадаў П.Дэтмару і яго сям’і ўсяго найлепшага ў будучым. Калі браць агульна, то нямецкі дыпламат правёў у нашай краіне восем гадоў, апошняя вакацыя была ў ролі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-06-14
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2019 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org