be
pdf

Народная Воля 20 (4375) 2019

У Салігорску – шок, бяда. 5 сакавіка ў 21 гадзіну 30 хвілін 38-гадовая жыхарка горада Вольга Вусік нарадзіла ў радзільным аддзяленні мясцовай бальніцы мёртвага хлопчыка, а 6 сакавіка сама памерла ў рэанімацыі. Як стала вядома, у Вольгі, якая працавала ў адной з прыватных фірмаў горада, гэта была першая цяжарнасць. Працякала яна, са слоў яе блізкіх, без ускладненняў. Як расказаў журналістам яе муж Зміцер, Вольга назіралася ў жаночай кансультацыі Салігорскай цэнтральнай раённай бальніцы, а УГД рабіла ў прыватных медыцынскіх установах Мінска. Здавалася, усё было добра. Тэрмін родаў жанчыне вызначылі на 24 сакавіка. Увечары 3 сакавіка ў Вольгі падскочыў ціск да 145, з гэтай нагоды раніцай 4 сакавіка муж адвёз яе ў жаночую кансультацыю. Адтуль яе накіравалі ў бальніцу ў аддзяленне паталогіі. Вядома, што 4 сакавіка ёй ставілі кропельніцы, давалі таблеткі, каб знізіць ціск. 6 сакавіка, як распавёў муж Вольгі, ёй збіраліся рабіць кесарава сячэнне. 5 сакавіка ўрачы выявілі слабае сэрцабіццё ў дзіцяці, таму вырашылі рабіць кесарава ў той жа дзень. Але праз нейкі час, бліжэй да абеду, медыкі сказалі, што сэрца дзіцяці больш не б’ецца.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-03-12
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2019 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org