be
pdf

Народная Воля 37 (4392) 2019

Нагадаем: узвядзенне акумулятарнага завода пачалося ў Брэсце на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне. На прадпрыемстве будзе наладжаны поўны цыкл вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй. Многія жыхары лічаць, што прадпрыемства будзе пагражаць іх здароўю. Амаль 37 тысяч подпісаў супраць будаўніцтва завода былі перададзены ў Адміністрацыю прэзідэнта, аднак створаная ў сувязі са зваротам урадавая камісія не выявіла парушэнняў у рэалізацыі праекта па будаўніцтве завода. Кожную нядзелю на плошчу Леніна ў Брэсце прыходзяць праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Яны стаяць групамі, размаўляюць, абмяркоўваюць навіны, звязаныя з будаўніцтвам прадпрыемства, кормяць галубоў і… атрымліваюць за гэта штрафы. – Зараз большая частка сіл скіравана на тое, каб кантраляваць працу завода кругласутачна, – распавядае брэсцкі актывіст Алесь АБЛЯК. – Як вядома, у другой палове красавіка тут працавала камісія па прыёмцы, але 30 красавіка акт на запуск вытворчасці так і не быў падпісаны. І ў той жа час мы не выключаем, што прадпрыемства ўжо працуе, таму выставілі кругласутачную варту. Людзі прыязджаюць, змяняюцца кожную гадзіну. А мінулай ноччу намі была заўважана фура, якая выехала з тэрыторыі завода і накіравалася ў бок Мінска.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-05-14
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2019 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org