be
pdf

Народная Воля 40 (4087) 2016

У кіраўніцтве БРСМ лічаць, што такі варыянт вышыванкі набудзе папулярнасць у асяродку беларускай моладзі. Сустаршыня зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады фронт” Зміцер ДАШКЕВІЧ мае свой погляд на гэтую з’яву: – Зразумела, што БРСМ – гэта фармальная арганізацыя, якая проста праядае мільёны долараў бюджэтных грошай. Бо, калі іх па афіцыйнай статыстыцы больш за паўмільёна, дык дзе іх праца і што мы пра іх дзейнасць ведаем? Я мяркую, што, па-першае, БРСМ проста спрабуе падхапіць такую трэндавую з’яву, як вышыванкі. Па-другое, не будзем забываць, што пасля расійска-ўкраінскай вайны Лукашэнка пачаў прымяраць на сябе “крымскую кашулю”, што паслужыла прычынай адсоўвання савецкай гвардзейскай стужкі і некатораму памяншэнню расіяцэнтрычнай рыторыкі. Таму афіцыйная прапаганда, часткай якой з’яўляецца БРСМ, і спрабуе ўжывіць у сваю структуру нешта нацыянальнае. Але зноў, калі ўсё гэта робіцца не ад сэрца, калі гэта толькі кан’юнктура і фобіі сістэмы – выходзіць крыва: што за яблыкі, што за абгрунтаванне? Суцэльнае глупства, і я перакананы, што ніхто гэтыя яблычныя вышыванкі не падхопіць і апранаць іх будуць “няшчасныя” БРСМаўцы толькі з-пад палкі на нейкія афіцыйныя мерапрыемствы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2016-05-27
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2016 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org