be
pdf

Народная Воля 49 (4198) 2017

Адпаведную заяву гендырэктар ААТ «Мотавела» Мікалай Ладуцька перадаў у Эканамічны суд Мінска. У лісце гаворыцца, што прадпрыемства працуе са стратамі, неплатежаздольнасць «набывае ўстойлівы характар». На 30 красавіка актывы «Мотавела» ацэньвалі ў 60 млн беларускіх рублёў. Страты за І квартал 2017 года склалі 350 тысяч рублёў, за ўвесь 2016-ы – 7,5 мільёна. Уласных абавязацельстваў перад банкамі ў «Мотавела» на 61,3 млн долараў (амаль удвая больш за актывы), яшчэ 700 тысяч рублёў перад бюджэтам і работнікамі. У закладзе ў банкаў – нерухомасць на 88 млн долараў. 99,88% акцый «Мотавела» пасля канфіскацыі акцый у Аляксандра Мураўёва (акцыі юрыдычна належалі аўстрыйскаму інвестару), належаць Дзяржаўнаму камітэту маёмасці. Яшчэ ў красавіку мінскія ўлады планавалі перанесці «Мотавела» ў кітайска-беларускі парк. Але ў чэрвені Мінгарвыканкам ужо прапанаваў аб’явіць «Мотавела» банкрутам і выставіць ягоную зямлю на аўкцыён, а ў кітайскім парку зладзіць новую вытворчасць прадукцыі, аналагічнай мотавелаўскай.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2017-06-23
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2017 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org