be
djvu

Лідзкі Летапісец 01

краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс

Шаноўны чытач! Перад табою першы нумар новага выданьня. Перагарні яго бегла — і ты ўбачыш у болынасьці сваёй тут краязнаўчыя і гістарычныя матэрыялы. Так, перад табой краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс. Аідзкі часопіс. У ім ты знойдзеш матэрыялы, якія датычацца далёкай і блізкай гісторыі Ліды і Лідзкага краю. Мы не ўстанавілі нейкіх межаў гэтага краю, і, калі ў нас зьявяцца матэрыялы пра Шчучын, Іўе ці Воранава, то гэта заканамерна, калі пра больш далёкія месцы, то таксама цалкам магчыма. У часопісе будуць друкавацца матэрыялы на любыя гістарычныя тэмы, калі гэтыя матэрыялы напісаны жыхарамі Лідчыны, ці нашымі землякамі. У часопісе знойдзецца месца і для матэрыялаў мала зьвязаных з нашым краем, але здольных выклікаць цікавасьць лідзян. У часопісе будуць зьмяшчацца і літаратурныя творы на гістарычную тэматыку. Перад табой, шаноўны чытач, толькі першы нумар часопіса. Не судзі яго строга. Яшчэ не сфармаваўся калектыў рэдакцыі. Яшчэ не вядомы фінансавы бок выданьня. Яшчэ няма рэдакцыйнага партфеля, адкуль можна было б выбраць лепшыя матэрыялы. Але ўсё гэта будзе. Будзе кола аўтараў, будзе розгалас у сьвеце, будзе магчымасьць павялічыць аб'ём і якасьць. Усё гэта наперадзе. Але толькі з тваёй дапамогай, толькі тады, калі ты захочаш ведаць пра свой горад і сваё навакольле хоць на крыху болей, чым зараз, калі ў табе дзесьці там у глыбіні душы жыве маленькі-маленькі гонар за Ліду, за Гарадзеншчыну, за Беларусь. Мы сваімі матэрыяламі пастараемся, каб гэты гонар вырас да сапраўднай чалавечай годнасьці.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Лідзкі Летапісец
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 1997-09
  • Copyright: © -1997-2010 by Лідзкі Летапісец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Заснавальнік: Лідзкая рэгіянальная рада Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі і Згуртаваньне Лідзкае моладзі імя Гедыміна; Выданьне часткова падтрыманае Моладзевым Інфармацыйным Цэнтрам і Цэнтрам Выдавецкая Ініцыятыва; Аўтары нясуць поўную адказнасьць за гістарычную дакладнасьць сваіх матэрыялаў.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org