Крыжовы Шлях

Крыжовы Шлях

Месца выхаду: Львоў

Дата выхаду: 2007

Выдавец: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы

Катэгорыя: Рэлігія

Copyright © 2007 by Парахвіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Складзена cьвятаром Сяржуком Горбiкам, Бiблiйныя тэксты пададзены згодна перакладу спадара Васiля Сёмухi Дзеля служэньня ў Беларускiм Праваслаuным Абрадзе Дабраслаu, Госпад, працу нягоднага слугi Твайго Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка

Беларускае хрысьціянства заўсёды знаходзілася на мяжы Ўсходняй і Заходняй традыцый, узбагачаючыся малітоўнымі практыкамі абодзьвух абрадаў. Сынтэза беларускага праваслаўнага абраду пачалася яшчэ ад Х – ХІ ст.ст. Служба “Крыжовага шляху” ёсьць адной з запазычаных з Заходняй традыцыі і творча пераробленай дзеля выкарыстаньня ў беларускам праваслаўнам абрадзе. Першыя ўзгадкі аб Крыжовым шляху ў праваслаўнай традыцыі на землях ВКЛ мы сустракаем у сярэдзіне 16 ст. Потым, з невялікімі зьменамі, абрад перанялі ўніяты. Пасьля распрацоўкі Кіеўскім мітрапалітам Пятром Магілай чына пасій, служба Крыжовага Шляху паступова зьнікала з праваслаўнай традыцыі Ўкраіны, але на Беларусі гэтая богаслужба, нягледзячы на ўсе высілкі РПЦ, працягвала існаваць да канца 19 ст. Сёньня мы аднавілі дадзенае богаслужаньня па старажытным запісам, апісаньням расейскіх і польскіх дасьледчыкаў. Служба адпрашлялася ў Вялікую пятніцу і ўключала ў сябе абыход вакол храму (манастыра) з крыжом. У некаторых выпадках узгадваецца абыход вакол усёй вёскі і могілак, замкавых муроў… Працэсія чатырнадцаць разоў спынялася дзеля ўзгадваньня Крыжовага Шляху Госпада, чытаньня Евангельля і малітваў. Чытаньня і малітвы чаргаваліся з асаблівым казаньням сьвятара. У больш позьніх, пераважна ўніяцкіх крыніцах, узгадваецца, што вернікі слухалі казаньня сьвятара і Евангельля на каленях. (Уступ)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся брашура ў адным файле
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся брашура ў адным файле - друкарскі варыянт

Варта пазнаёміцца:

Быкаў Васіль, Крыжовы шлях

Крыжовы шлях

Артыкулы, эсэ, інтэрв'ю, выступленнні

Быкаў Васіль

У кнізе публіцыстыкі "Крыжовы шлях" народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў глыбока асэнсоўвае мінулае роднага краю, усхвалявана і заклапочана гаворыць пра сённяшні дзень беларусаў, пра лёс Айчыны. Болей »


Крыжовы шлях, Сшытак першы

Крыжовы шлях

дапаможнік для вывучаючых гісторыю Беларусі

Зборнік нарысаў па гісторыі Беларусі "Крыжовы шлях" адрасуецца выкладчыкам гісторыі ВНУ, тэхнікумаў, агульнаадукацыйных школ, студэнтам і школьнікам — усім тым, каго цікавіць гісторыя Бацькаўшчыны. Калі вы сапраўды хочаце глыбей ведаць гісторыю Беларусі, асэнса-ваць факты і падзеі, якія называюць "белымі плямамі" — прачытайце гэту невялічкую кніжку. Болей »