be
pdf

Кніганоша 54

Інфармацыйны бюлетэнь

Шаноўная Наталля, не так даўно Вы сталі кіраўніцай секцыі нонфікшн (непрыдуманай літаратуры), створанай пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Распавядзіце пра ролю літаратуры нон-фікшн у Беларусі? Як заснаванне прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў у галіне непрыдуманай літаратуры паўплывала на развіццё непрыдуманай літаратуры і стаўленне да яе пісьменнікаў? – Роля непрыдуманай літаратуры ў Беларусі, па-мойму, відавочная. Першая беларуская Нобелеўская прэмія – гэта нон-фікшн. Кніга Змітра Бартосіка, якая сабрала ці не ўсе магчымыя беларускія прэміі – гэта таксама непрыдуманая літаратура. Калі паглядзець на папулярныя кнігі апошніх гадоў, то гэта таксама нон-фікшн («Падарожжа ў БНР» і інш). Такім чынам, роля гэтай літаратуры ўсім бачная, кнігі і прэміі гавораць самі за сябе. Прэмія імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў, як мне здаецца, стала лагічным вынікам гэтага буму непрыдуманай літаратуры ў Беларусі. Ці паўплывала прэмія на развіццё гэтай літаратуры, казаць цяжка. Прэміі наўрад ці на нешта ўплываюць самі па сабе. Але мне хацелася б спадзявацца, што яна прыцягнула ўвагу да гэтага кірунку літаратуры.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Кніганоша
Выдаўцы і выдавецтвы: МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» і ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-03
  • Рэдактар: Сачанка Алесь
  • Выдавец: МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» і ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»
  • Copyright: © 2019 by Кніганоша
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org