![]() |
![]() |
Вітаю вас дарагія чытачы! Кінуўшы неяк адным вокам на гістарычны каляндар, заўважыў, што люты адзін з "гераічных" месяцаў у Беларускай гісторыі. Прыкладам можа служыць кароткі пералік нашых дзеячоў, якія нарадзіліся ў гэтым месяцы: Тадэвуш Касцюшка, Кастусь Каліноўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Напалеон Орда, Антон Сокал-Кутылоўскі, Іван Мележ і Станіслаў Булак-Балаховіч. Гэтых людзей прадстаўляць я лічу ня трэба, бо ведаць іх павінен ... Болей »
Вітаю ўсіх аматараў Беларускай гісторыі! Дарагія чытачы, віншую ўсіх з новым 2011 годам! Жадаю вам моцнага здароў'я, чалавечага шчасця і няхай новы год стане для вас лепшым за мінулы. А мы як заўсѐды пачнѐм з гістарычных падзей. 25 студзеня 1831 года польскі сойм скінуў расейскага цара Мікалая I. Яшчэ ў лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося шляхецкае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 17... Болей »
28 снежня 1920 года скончылася адна з яскравых падзей у нашай гісторыі, якая ў першую чаргу звязана з Беларускай дзяржаўнасцю і незалежнасцю. Менавіта 90 год таму, з лістапада па снежань адбылося ўзброенае выступленне супраць савецкай улады, а цэнтрам гэтых падзей быў Слуцкі павет, які з часоў Вялікага княства Літоўскага славіўся сваѐй магутнасцю і патрыятызмам. І ў нашу гіторыю гэта падзея ўвайшла пад назвай, як Слуцкі збройны чын. Гэт... Болей »
Вітаю ўсіх аматараў Беларускай гісторыі! Лістападаўскі нумар газеты было вырашана надаць больш увагі беларускай культуры, а дакладней яе станаўленне і развіццѐ. Тым больш што ў гэтым годзе мы святкуем угодкі такіх славутых пачынальнікаў беларускай культуры як 880 гаддзе з нараджэння Кірылы Тураўскага, 540 годдзе Мікалая Гусоўскага, 520 годдзе Францыска Скарыны, 480 годдзе Сымона Буднага, 460 годдзе Aндрэя Рымшы і т. д. Адна з галоўных п... Болей »
Вітаю ўсіх аматараў Беларускай гісторыі! Рыхтуючы гэты нумар увечары даведаўся што на 53-м годзе жыцця памѐр гісторык Павел Лойка, чалавек які зрабіў вялікі ўклад у развіццѐ гісторыі Беларусі. Таму вечная памяць выбітным сынам нашай Бацькаўшчыны! Нягледзячы на ўсе непаразуменні і падзеі, якія адбываліся вакол нашай газеты, мы парцягваем сваю дзейнасць. А на конт каментарыя па гэтаму пытанню, то я лічу што тут ня трэба быць вялікім вучон... Болей »
Прывітанне ўсім! Для пачатку студэнцка-гістарычная суполка "Аматары Беларускай Гісторыі імя В. Ю. Ластоўскага" віншуе студэнтаў, выкладчыкаў і асабліва першакурснікаў з пачаткам новага навучальнага года, і жадаe ўсім плѐннай працы і добрых вынікаў! Вось і праляцеў час, і вы зноў трымаеце ў руках другі нумар "Лабірынта", але па-прешае хочацца падзякаваць усіх тых, хто выказаў нам добрыя словы ўдзячнасці, і вырашыў нас падтрымаць! У гэтым... Болей »
Вітаю вас сябры! Вы трымаеце ў руках Першы нумар газэты, якая была створана і распрацавана студэнцка-гістарычнай суполкай нашага універсітэта "Аматары Беларускай Гісторыі імя В. Ю. Ластоўскага". Газэта зьявілася ў канцы красавіка 2010 года, студэнтамі "Мазырскага педагагічнага універсітэта імя І. П. Шамякіна", 3 курса 4 групы філалагічнага факультэта Дамарад В. А. й Палазком І. М., дзеля развіцця студэнскай думкі ў навуковых даследвань... Болей »
Некалі адраджэнскі мастак напісаў аўтапартрэт, смела выявіўшы сябе Ісусам Хрыстом... А беларуская дзеўчына ў вершы «Аўтапартрэт» атаясамілася з ідэальнай істотай, своеасаблівым сімвалам адвечнай жаноцкасці, складзеным сіламі i дабра, i зла... Кожны раз, калі гартаеш старонкі рукапісу маладога аўтара, мімаволі ловіш сябе на думцы, што не столькі цікавяць самі вершы, колькі ўзнікае жаданне адшукаць сярод радкоў, вобразаў, словаў тыя кропк... Болей »
Прэзідэнт, дзяржаўны сакратар, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі і ўсе астатнія, колькі іх ёсць, героі раманчыка, у тым ліку тыя, якія названыя быццам бы сапраўднымі імёнамі і прозвішчамі сапраўдных людзей, з'яўляюцца ўмоўнымі, выдуманымі літаратурнымі персанажамі, як таксама ўмоўнымі, прыдуманымі, нягледзячы на супадзенні ў назвах, з'яўляюцца горад, у якім яны жывуць, і краіна, якой, можа быць, няма. Болей »
Жыў сабе год чатырыста назад у беларускім горадзе Рагачове небагаты, але добрага роду дваранін па прозвішчы Гервасій Выліваха. Быў ён з калена Давойнаў, з клана – Мячоў, а якога герба – за даўнасцю год забылася. Усёй маёмасці яго было – замак-развалюха, некалькі коней веку мафусаілава, латы, ды меч, ды яшчэ шахматная дошка, але затое быў ён багаты сябрамі і неабдзелены жаночай увагай. Сабою быў дзівосна гожы і пяшчотны, а паводзін – сам... Болей »