be
pdf

Лабірынт № 1

Студэнцкая гістарычная газэта УА “Мазырскага педагагічнага універсітэта імя І.П. Шамякіна"

Вітаю вас сябры! Вы трымаеце ў руках Першы нумар газэты, якая была створана і распрацавана студэнцка-гістарычнай суполкай нашага універсітэта "Аматары Беларускай Гісторыі імя В. Ю. Ластоўскага". Газэта зьявілася ў канцы красавіка 2010 года, студэнтамі "Мазырскага педагагічнага універсітэта імя І. П. Шамякіна", 3 курса 4 групы філалагічнага факультэта Дамарад В. А. й Палазком І. М., дзеля развіцця студэнскай думкі ў навуковых даследваньнях, выхаваньня патрыятызму і веданьня гісторыі Бацькаўшчыны і гісторыі увогуле. Удзел у гэтай працы, могуць прымаць студэнты ўсіх факультэтаў. Артыкулы павінны адпавядаць наступнай тэматыцы: гісторыя Беларусі культура Беларусі Беларуская Мова Гэта галоўны Статут нашай газэты і АБГ, таксама прымаюцца працы па Сусьветнай гісторыі, культуры, сацыялѐгіі, філясофіі. Задача праекта - збіраньне і публікацыя ў газэтнай форме тэкставага і выяўленчага матэр'ялу, зьвязанага ў першую чаргу з гісторыяй Беларусі, пачынаючы ад старажытных часоў да канца XX-га стагодзьдзя, з мэтай іх вывучэньня і папулярызацыі. Крыніцамі для артыкулаў, з'яўляюцца працы студэнтаў, навуковыя і навукова-папулярныя выданні, а таксама матэр'ялы ў інтэрнэце, на якія даюцца спасылкі. Асобная ўвага надаецца публікацыі здымкаў музейных артэфактаў (як зь беларускіх музэяў, так і замежных), якія маюць дачыненьне да гісторыі, культуры і мастацтва Беларусі, а таксама публікацыі рознага рода архіўнага і археалагічнага матэр'яла.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Лабірынт
  • Месца выхаду: Мазыр
  • Дата выхаду: 2010-05
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org