be
pdf

Кшталтаванне грамадзянскіх паставаў

Гэта ўжо чацвёртая брашура з серыі Праз адукацыю - да грамадзянскай супольнасці. Тры папярэднія былі напісаныя беларускімі аўтарамі – у гэтай сваім досведам з беларускім Чытачом хочуць падзяліцца аўтары з Польшчы. Аўтары былі падабраныя такім чынам, каб кожны мог прадставіць іншы погляд на польскую адукацыю. Габрыэля Вятр - журналістка, якая займаецца адукацыйнай праблематыкай. Для газеты “Шчэцінскі кур’ер” яна апісвае праблемы шчэцінскіх школаў, адукацыі і выхавання: з задавальненнем аднатоўвае поспехі, рэагуе вострым пяром там, дзе трэба нешта выправіць або ратаваць ад дамаганняў чыноўнікаў. Яна па адукацыі сацыёлаг, а таму мае нагоду назіраць адукацыйныя працэсы на шырокім фоне грамадскіх зменаў у Польшчы і свеце. Ёанна Фенрых-Смаліньска – маладая настаўніца польскай мовы, яна навучае дзяцей толькі другі год пасля заканчэння ВНУ. Яна нясе ў сабе энтузіязм і адначасна хуткія назіранні таго, што робіцца ў школьным жыцці. Да ўсяго яна – выдатны харцэрскі інструктар і як камендант харугвы, харцмайстар і Харцэрка Рэчы Паспалітай дасягнула амаль усяго, чаго можна дасягнуць у гэтай галіне. Нарэшце, найстарэйшы ў коле аўтараў, Пшэмыслаў Фенрых, з’яўляецца настаўнікам і трэнерам, які навучае інтэрактыўнымі метадамі, як у школах, так і на семінарах Фонду Развіцця Лакальнай Дэмакратыі. Ён удзельнічаў пры стварэнні трох школаў у Шчэціне: Грамадскага агульнаадукацыйнага ліцэю, Каталіцкага агульнаадукацыйнага ліцэю і Каталіцкай гімназіі. Кіраванне Камісіяй па адукацыі, спорту і адпачынку дазваляе яму больш шырока глядзе

Выдаўцы і выдавецтвы: Centrum Skoleniowe Fundacji Rozwoju Demokracji Lokalnej. Грамадскае аб`яднанне “Фонд імя Льва Сапегі”
Выдавецкая сэрыя: Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасці
  • Месца выхаду: Шчэцін
  • Дата выхаду: 2002
  • Рэдактар: Пшэмыслав Фенрых, Уладзімір Хільмановіч
  • Выдавец: Centrum Skoleniowe Fundacji Rozwoju Demokracji Lokalnej. Грамадскае аб`яднанне “Фонд імя Льва Сапегі”
  • ISBN: 83-88044-36-2
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка, Правы чалавека, Грамадзтва
  • Copyright: © 2001 by Centrum Szkoleniowe Fundacji Rozwoju Demokracji Lokalnej w Szczecinie. Фонд імя Льва Сапегі, гарадзенскае абласное аддзяленне
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 3316
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org