be
pdf

Інфа-Кур’ер 39 (973) 2019

Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані

Слуцкі пенсіянер Анатоль Богуш лічыць, што ён стаў ахвярай агрэсіўнага маркетынгу. У мінулым годзе на адной з прэзентацый ТАА «Іноксія» ён заключыў дамову на набыццё кухоннага посуду коштам у 1489 рублёў ды ўнёс задатак памерам у 200 рублёў. Аб гэтым цяпер вельмі шкадуе. «Вы паглядзіце на мяне: дзе я і дзе гэтыя каструлі?» — уздыхае Анатоль Богуш, седзячы перад наборам бліскучага посуду. Чаму раптам 83-гадовы пенсіянер адчуў у чэрве­ні 2018 года такую вострую неабходнасць у набыцці «італьянскага высокатэхналагічнага посуду» вытворчасці «Іноксія»? Па словах нешчаслівага ўладальніка рондаляў, ён нібыта патрапіў пад гіпноз падчас прэзентацыі. фірмы так настойліва і ветліва запрашалі па тэлефоне прыйсці ў кавярню і пазнаёміцца з апошнімі дасягненнямі ў галіне посуду, што я не вытрымаў і прыйшоў, — падзяліўся сваёй гісторыяй Анатоль Іванавіч. — Да таго ж абяцалі бясплатныя падарункі. У Слуцку не так шмат забаў для самотных пенсіянераў. Чаму б і не пайсці? Думаў: пасяджу, пагляджу на людзей і на новае высокатэхналагічнае цуда і пайду дамоў. Але дамоў мяне ўжо везлі з кухонным наборам. Сам я нават не зразумеў, як гэта адбылося. Ужо назаўтра неяк ачухаўся і ўбачыў, што зрабіў вялікае глупства. Такі даражэзны посуд мне аніяк непатрэбны, хай бы ён і вельмі карысны. Пражыў да 80-ці гадоў без яго, мог бы жыць і далей. Да таго ж гэтыя рондалі вельмі цяжкія, вывальваюцца з хворых рук. Напісаў заяву ў Гродненскае прадстаўніцтва „Іноксіі“, каб вярнулі аванс і забралі свае рондалі».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Інфа-Кур’ер
Выдаўцы і выдавецтвы: ПУП Інфа-Кур\'ер
  • Месца выхаду: Слуцк
  • Дата выхаду: 2019-09-26
  • Рэдактар: Станкевіч Сяргей
  • Выдавец: ПУП Інфа-Кур\'ер
  • Copyright: © 2019 by Інфа-Кур'ер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org