Барадулін Рыгор, Здубавецьця

Здубавецьця

Барадулін Рыгор

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 1996

Мастацкі рэдактар: Дзямкоўскі І.

Выдавец: ТАА Паліфакт

ISBN: 985-6107-07-5

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 1996 by Рыгор Барадулін

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Дадатковая даведка: http://baradulin.by/

Прыхільнікі канцэпцыі балта-крывіцкага паходжаньня беларусаў знойдуць у “Здубавецьці” Р.Барадуліна цікавы аргумэнт на карысьць сваіх перакананьняў. Ушацкія досьціпы, сабраныя ў гэтай кнізе, характарам свайго гумару нагадваюць латыскія дайны. Апошнія, дарэчы, сталіся даступныя сучаснаму беларускамоўнаму чытачу праз пасярэдніцтва менавіта дзядзькі Рыгора. Народная сьмехавая культура – заўжды дыялёг, вымагаючы таленавітых апавядальніка і слухача. Гэта і дэманструе Р.Барадулін, прапануючы нам не застылыя анэкдоты, а жывыя галасы, сумоўе -- традыцыйнай культуры і сучаснасьці, латыскага і беларускага народаў. Чытаючы Барадуліна, разумееш заканамернасьць нараджэньня канцэпцый “дыялёгу” і “карнавалу” М.Бахціна ў атмасфэры Паўночнай Беларусі, зь ейным этнічным і канфэсійным шматгалосьсем, суплётам жывой народнай культуры і старажытнай урбаністычнай традыцыі Полаччыны. Акром паспалітага чытацкага інтарэса гэтая кніга патрапіць задаволіць і акадэмічныя запатрабаваньні аматараў беларускага слова. Галоўным героям у барадулінскіх карацельках робіцца почасту само маўленьне – амаль у традыцыі філялягічных абразкоў Ф.Янкоўскага. Гэтыя мініятуры актуалізуюць ня проста дыялектную лексыку, але і старажытную этыку суіснаваньня чалавека з навакольным асяродзьдзем-прыродай, суседзямі, космасам. Падобнага адчуваньня этнаэкалёгіі-зьнітаванасьці нацыянальнай ідэі зь ляндшафтам штодзённай культуры – беларушчыне бракуе ад часоў Багдановіча ды Канчэўскага.

Беларускія аўтары: Барадулін Рыгор

Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Барадулін Рыгор, Дзённікі і запісы, Выпуск 5

Дзённікі і запісы

1989–1991

Барадулін Рыгор

Пяты выпуск “Дзённікаў і запісаў. 1989–1991” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна яскрава адлюстраваў новы час нашай гісторыі — перабудова, дэмакратыя, галоснасць, а за імі нечаканае знікненне СССР і нарэшце — незалежнасць Беларусі і іншых рэспублік былога Савецкага Саюза. Адбыліся паездкі паэта ва Украіну, Узбекістан, Таджыкістан і Туркменію, а таксама ў Кітай і Францыю. Выйшлі новыя кнігі вершаў і перакладаў, ішло напружанае тво... Болей »


Барадулін Рыгор, Дзённікі і запісы, Выпуск 4

Дзённікі і запісы

1983–1988

Барадулін Рыгор

Чацвёрты выпуск “Дзённікаў і запісаў” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ахоплівае 1983–1988 гады і адметны нататкамі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна адметны нататкамі пра яго ўдзел у працы ХХХІХ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у складзе дэлегацыі БССР і пра паездку ў далёкія і загадкавыя Індыю і Непал, а таксама не менш цікавыя — у Францыю, Балгарыю, Польшчу і пра больш звыклыя — у рэспублікі Савецкага Саюза і дарагія... Болей »


Барадулін Рыгор, Азбука. Вясёлы вулей

Азбука. Вясёлы вулей

Барадулін Рыгор

Новае выданне вядомай азбукі «Вясёлы вулей» Рыгора Барадуліна з яскравымі малюнкамі Лізаветы Лянкевіч, студэнткі слыннага мастака Паўла Татарнікава. Шырокафарматная, калярова-ілюстраваная дзіцячая кніга ў цвёрдай вокладцы! Цудоўныя малюнкі Лізаветы Лянкевіч, найвыдатныя вершыкі Рыгора Барадуліна і суперпаліграфія! Болей »


Барадулін Рыгор, Дзённікі і запісы, Выпуск 3

Дзённікі і запісы

1979—1982

Барадулін Рыгор

Трэці выпуск “Дзённікаў і запісаў. 1979—1982” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна змяшчае тэксты аб працяглых паездках паэта на Кубу, у Балгарыю, Італію, Чэхаславакію, у многія рэспублікі Савецкага Саюза, а таксама па Беларусі. Запісы рабочых штодзённікаў і нататнікаў малююць вобраз нястомнага працаўніка, бясконца закаханага ў роднае слова паэта, шчырага сябра і ўважлівага да любых праяў жыцця назіральніка. Кнігу дапаўняюць сябро... Болей »


Барадулін Рыгор, Et orbi omni / І свету ўсяму

Et orbi omni / І свету ўсяму

Барадулін Рыгор

У кнізе «Et orbi omni / І свету ўсяму» вершы народнага паэта Беларусі, намінанта на Нобелеўскую прэмію (2006 г.) Рыгора Барадуліна ў перакладах на трыццаць моў. Вядомыя майстры слова Заходняй і Усходняй Еўропы, Амерыкі, краін былога Савецкага Саюза, Азіі, Усходу знаёмяць свайго чытача з лепшымі творамі паэта. Болей »


Барадулін Рыгор, Et orbi omni / І свету ўсяму

Et orbi omni / І свету ўсяму

Барадулін Рыгор

У кнізе «Et orbi omni / І свету ўсяму» вершы народнага паэта Беларусі, намінанта на Нобелеўскую прэмію (2006 г.) Рыгора Барадуліна ў перакладах на трыццаць моў. Вядомыя майстры слова Заходняй і Усходняй Еўропы, Амерыкі, краін былога Савецкага Саюза, Азіі, Усходу знаёмяць свайго чытача з лепшымі творамі паэта. The book “Et orbi omni/ І свету ўсяму” contains the poetry by People’s Poet of Belarus Ryhor Baradulin translated into 30 languag... Болей »


Барадулін Рыгор, Дзённікі і запісы, Выпуск 2

Дзённікі і запісы

1970—1978

Барадулін Рыгор

У другім выпуску “Дзённікаў і запісаў (1970—1978)” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна сабраныя рабочыя штодзённікі, запісы шматлікіх паездак па гарадах і вёсках Беларусі, па рэспубліках Савецкага Саюза, а таксама зацемкі аб пабачаным ў падарожжы ў Фінляндыю, Швецыю і Данію. У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў зборніках паэта, сяброўскія эпіграмы, вершаваныя прысвячэнні і віншаванні. Болей »


Барадулін Рыгор, Дзённікі і запісы, Выпуск 1

Дзённікі і запісы

1951—1969

Барадулін Рыгор

Гэта першы выпуск дзённікаў і запісаў (1951—1969) народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках, сяброўскія эпіграмы, віншаванні, дарчыя надпісы, а таксама малюнкі і аўтографы яго сяброў і знаёмых. Упершыню друкуецца самая першая невядомая раней паэма “Зацвітаюць купавы” (1958—1959), прысвечаная лёсу бацькоў паэта. Асобныя спасылкі на творы аўтара дапамогуць асабліва ўважлівы... Болей »


Барадулін Рыгор, У неба пехатою

У неба пехатою

Апошнія вершы

Барадулін Рыгор

24 лютага Рыгор Барадулін адсвяткаваў свой 79-ы дзень народзінаў, а 2 сакавіка яго не стала. Кнігу “У неба пехатою” склалі вершы апошніх трох год. Заключныя вершы кнігі напісаныя ў канцы лютага 2014 года — літаральна за пару дзён да сыходу. “У неба пехатою” — так называецца верш Рыгора Барадуліна, напісаны за тры месяцы да смерці. Кнігу аператыўна склаў і падрыхтаваў літаратуразнаўца і сябар Рыгора Барадуліна Сяргей Шапран. Вокладка — ... Болей »


Барадулін Рыгор, Вершы

Вершы

аўдыё

Барадулін Рыгор

Рыгор Іванавіч Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка Вушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1954 г. скончыў Вушацкую сярэднюю школу, у 1959 г. філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданнях (сярод іх – газета "Советская Белоруссия", часопісы "Бярозка", "Полымя"), а таксама ў выдавецтвах "Беларусь" і "Мастацкая літаратура". Першыя вершы Рыгора Барадуліна... Болей »