Бароўскі Анатоль, Замалі мой грэх

Замалі мой грэх

Аповесць

Бароўскі Анатоль

Месца выхаду: Гомель

Дата выхаду: 2012

Рэдактар: Дранько-Майсюк Леанід

Выдавец: Палесдрук

Выдавецкая сэрыя: Кнігарня пісьменніка

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2012 by Бароўскі Анатоль

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

За акном – цемрадзь. За акном – цішыня... Нават галінка ясакору, што настойліва церлася аб тоўстую шыбіну акна, напамінаючы пра сябе, аціхла, супакоілася... А то на нейкі момант блісне ў шыбы зыркае святло ад фар легкавушак, што ўязджаюць у вароты бальніцы, ды зноў сутонніцца ноч у двары. У акно кабінета загадчыцы рэанімацыйнага аддзялення Зінаіды Паўлаўны заглядвае цікаўна круглатварая поўня. Яна то ўсміхаецца даверліва, прымружыўшы вейкі, а то і зусім хавае вочы пад ледзь заўважнымі брыўмі... Месячык Зінаідзе сапраўды нагадвае чалавечы твар. І то ўжо ад унутранага стану ці настрою ён здаваўся жаночым ці мужчынскім, вясёлым ці сумным... (фрагмент)

Беларускія аўтары: Бароўскі Анатоль

Выдавецкія сэрыі: Кнігарня пісьменніка

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Бароўскі Анатоль, Кузьня

Кузьня

Подступы да рамана

Бароўскі Анатоль

Галоўны герой рамана Антон Клімовіч трапляе ў XVI стагоддзе і становіцца летапісцам гетмана Вялікага Княства Літоўскага Кан­станціна Астрожскага падчас Аршанскай бітвы. Аўтар стварае свет, у якім існуе некалькі рэальнасцяў. Касмічныя і падземныя падарожжы, анёлы­ахоўнікі ўдала спалучаюцца з падзеямі сучаснай гісторыі – фармаванне і станаўленне незалежнай Беларусі, з’яўленне і знікненне дзяржаўных сімвалаў, чарнобыльская катастрофа, абар... Болей »


Бароўскі Анатоль, Воляй абраны

Воляй абраны

Раман

Бароўскі Анатоль

У кнізе Анатоль Бароўскі засяродзіў сваю ўвагу на каханні кіраўніка паўстання 1863—1864 гадоў Вікенція Канстанціна Каліноўскага і яго нарачонай, Марыі Ямант, якое яны пранеслі праз віхуры і здзекі, вытрымаўшы і перамогшы, выстаяўшы і даказаўшы, што вышэй Кахання нічога ў Сусвеце не існуе. Паралельна з гэтай тэмай аўтар паспрабаваў разабрацца ў тым, чаму вызвольнаму паўстанню, нават задоўга да пачатку яго, была наканавана параза. І — пер... Болей »


Бароўскі Анатоль, Юницкого небесные дороги, Издание второе, дополненное и переработанное

Юницкого небесные дороги

Документальный роман

Бароўскі Анатоль

Анатолий Юницкий родился в Беларуси, на Гомельщине, в деревне Крюки. До Чернобыля от неё – рукой подать. Катастрофа на АЭС смела её с лица земли, и теперь она «похоронена» в мёртвой зоне, усыпанной радионуклидами… С детства грезил космосом. Изучал труды гениального изобретателя Казимира Семеновича, белоруса, который задолго до К. Циолковского – за двести пятьдесят лет – изобрёл многоступенчатые ракеты. Учёный Юницкий отвергает полёты в ... Болей »


Бароўскі Анатоль, Вужык

Вужык

Аповесць

Бароўскі Анатоль

– Тады скажыце, калі ласка, а вы самі ў той час дзе знаходзіліся, калі не сакрэт? Позірк у следчага спакойны, у шэрых вачах – абыякавасць, падобная на стому. Было ўражанне, што ён і папытаўся нехаця, яму і не трэба быў адказ. Бо ён яго ведаў загадзя. Кожны раз, калі прамаўляў свае пытанні, правае брыво падскоквала ўверх, выгіналася дугой – і тут жа апускалася, прыкрывала вока зноў, – як усё роўна хавала затоены позірк. (фрагмент) Болей »


Бароўскі Анатоль, Сцеражыся майго гневу

Сцеражыся майго гневу

Аповесць

Бароўскі Анатоль

Маўчун успоўз старому чараўніку на грудзі. Ён, вуж, ведаў, што старога блажыла, што яму было кепска яшчэ звечара, калі легла за балотам у мяккія імхі счырванелае сонца. Але тады трывожны покліч не даходзіў да паўзучай істоты, і тым больш дзед сам не прасіў помачы, – ужо нат і не спадзяваўся на яе... Вуж скруціўся шэрым кольцам і затаіўся, як чакаў, калі ажыве застаялая кроў, калі дзед глыбака ўздыхне паветра, – і тады пачнецца ўжо новы ... Болей »


Бароўскі Анатоль, Муха

Муха

Аповесць

Бароўскі Анатоль

Мая госця праяўляла ўсё большую надакучлівасць – звінела пад столлю, як спявала нейкую нудную песню… «Адчапіся… – адпрэчыў думкава, не расплюшчваючы вачэй, ува мне пачынала ўжо нараджацца слабая злосць на яе за тое, што яна дражніцца, цьвеліць з мяне, стараецца вывесці з душэўнай раўнавагі. – Адчапіся, бо…” “Што – “бо”? Што? – яе смех тоненькім званочкам ліецца скрозь тоўшчу пакаёвай прасторы. – Чаго ты злуешся? Сам усюды гойсаеш, а мне... Болей »


Бароўскі Анатоль, Курт – сябар Петруся

Курт – сябар Петруся

Аповесць

Бароўскі Анатоль

Ноч... Глыбокая і золкая ноч раскашоўвалася на зямлі... Два чалавекі, на адлегласці адзін ад аднаго ў некалькі тысячаў кіламетраў, прачнуліся ў адзін і той жа час. У Гомелі было тры гадзіны ночы, а ў Санкт-Пецярбурзе – чатыры, – так рассунуліся гадзіны па раскладзе новага адліку часу, калі ўсталяваліся межы паміж дзяржавамі, якія адчулі сябе самастойнымі і незалежнымі... (фрагмент) Болей »


Бароўскі Анатоль, Алачка, альбо норавы савецікусаў

Алачка, альбо норавы савецікусаў

Аповесць

Бароўскі Анатоль

Алачка любіла раскошу. Не так каб і надта, але ўсё ж... Дробязныя перашкоды ці бытавая неўладкаванасць раздражнялі і прыгняталі яе, быццам напаміналі, што яна такая ж, як і ўсе. Ну, амаль усе, у якіх нечага не стае, у нечым маюць патрэбу, праз што і пакутуюць простыя смяротныя, сварацца, нават ненавідзяць адно другога... Яна ж гэтага баялася, і лічыла, што калі хапае ўсяго з коптурам, то і жыццё праходзіць гладка і спакойна. (фрагмент) Болей »


Бароўскі Анатоль, Ахутавана

Ахутавана

Аповесць

Бароўскі Анатоль

Адкуль прыйшлі да мяне гэтыя радкі, я не ведаў. Яны нарадзіліся самі, без майго жадання. Складаць іх я не збіраўся, толькі ў думках нашэптваў словы. Падумалася: а мо хто падслухаў мае радкі і паклаў іх на паперу. Але хто? Верш я знайшоў у сваім стале. Замок у мяне быў адмысловы, і ніхто не мог адамкнуць шуфлядку. Раніцай, калі адамкнуў яе, убачыў зверху жоўты аркушык паперы. Чатыры радкі былі напісаны невядомым мне чарнілам. (фрагмент) Болей »


Бароўскі Анатоль, Апавяданні

Апавяданні

Апавяданні і абразкі

Бароўскі Анатоль

Завіруха ўсчалася яшчэ з вечара… Скуголіў, шараваў свае бакі аб шурпатыя сцены хатаў вірлівы вецер, біліся адна аб адну галінкі-рукі дрэваў, гухкала нешта за сценамі, аж уздрыгвала, здаецца, хата. Гуло пагрозліва ў коміне печы, быццам нячысцікі скакалі на нарышчы, наладжваючы свае скокі, стараліся знесці страху з хаты… Пасля апоўначы пачало ўсё аціхаць, сцішвацца, а потым і зусім стала ціха, незвычайна ціха. Не ўтрымаўся, зіркануў за ак... Болей »