be
html

CD, Студэнцкая Думка 11/2003

Red list...: "QT - ЛОХ" Самі вы лохі. QT занадта відавочны і буйнамаштабны, каб калупацца і пасьля размазвацца саплямі па шкле. "Э-э-э, чуеш, у Kill Bill Ума, калі ў яе ногі ня рухаюцца, замест "атрафія" кажа "энтрапія". Ты што, рэжысэр-лох, - ня чуў?!" Ці: "Блі-і-ін, у тваім новым фільме ўсе ідэі пакрадзеныя: у Джармуша (чытаньне за кадрам), у Дэ Пальмы (падзелены напалам экран), у Кінджы Фукасаку (школьніцы-забойцы). Ты што, лох, - зусім зарваўся?!" САМІ ВЫ З комы выходзяць не для таго, каб атрымаць чарговы трах ад якога грэбанага сябручка -выродлівага Бака. А для таго, каб: - сабрацца зь сіламі, гучна ляснуць дзьвярыма па Бакавай мазгаўні і пасьля адпаўзьці зь месца чатырохгадовага пустэльніцтва. На аслабелых руках, але ў файных і ўжо такіх непатрэбных Баку сонечных акулярах; - раз і назаўсёды прымусіць свой вялікі палец правай нагі паварушыцца і праз трынаццаць гадзін мэдытацыі сесьці за руль шыкоўна-ружовага Pussy Wagon; - пераадольваць акіян дзеля таго, каб атрымаць ад Настаўніка Сапраўдны Меч, які дапаможа ў роўнай барацьбе дабіцца Сусьветнай Справядлівасьці. Калі разумееце, пра што вядзецца гаворка, дык патэнцыйна вы - Чорная Мамба Жоўта-чорны касьцюм а-ля "Сьмяротны паядынак" з Брусам Лі, меч і дыска-флямэнка "Санта-Эсмэральды" наперавес - і вы цалкам гатовыя да бою. Адно што ў парыве гневу не забудзьцеся скласьці адмысловы killer-сьпіс. Дзьве гадаўкі для першай часткі - самае тое. Мы пераможам, бо не падобныя да іншых. Як і ты.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: CD, Студэнцкая Думка
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003-11
  • Рэдактар: Віданава Ірына
  • Copyright: © 2003 by Студэнцкая Думка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org