be
pdf

Дзедзіч 37

Інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь

14 кастрычнiка мiлiцыянты ўчынiлi напад на офiс "Дзедзiча". Падаем храналогiю падзеяў. У 17-00 у дзверы офiса "Дзедзiча" пагрукалi супрацоўнiкi Маскоўскага РАУС г. Брэста. У гэты час у офiсе знаходзiлiся валанцёры, якiя, згодна Правiлаў унутранага распарадку "Дзедзiча", дзверы не адчынiлi. Грукат, ад якога лiтаральна дрыжэлi шыбы ў вокнах, доўжыўся 10 хвiлiн. Мiлiцыянты сышлi, але пакiнулi, як потым высветлiлася, т.зв. "вонкавае назiранне". У 17-30 у офіс быў выклiканы кіраўнік «Дзедзіча» сп. Д.Шыманскi, якi прыняў рашэнне зачынiць памяшканне. У 17-50, калi валанцёры разышлiся, у дзверы пагрукалi зноў. Д. Шыманскi, пакiдаючы офiс, выйшаў да мiлiцыянтаў i зачынiў дзверы. Нам. начальнiка ААПП Маскоўскага РАУС капiтан Сямёнаў М.М. паведамiў, што на пульт дзяжурнага "02" паступiла паведамленне, што па адрасе, дзе знаходзiцца офiс "Дзедзiча", адбываецца бойка i чутны крыкi. Ён загадаў адкрыць памяшканне, каб правесцi яго дагляд. "А раптам у вас там трупы ляжаць, а вы не дазваляеце ўвайсцi", – заявiў к-н Сямёнаў. Д.Шыманскi адмовiўся адчынiць дзверы, запатрабаваўшы ў мiлiцыянтаў санкцыю пракурора.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзедзіч
Выдаўцы і выдавецтвы: Ініцыятыўная група моладзі
  • Месца выхаду: Берасьце
  • Дата выхаду: 2005-11
  • Рэдактар: Шыманскій Дзмітры
  • Выдавец: Ініцыятыўная група моладзі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: У пры выкарыстанні матэрыялаў бюлетэня спасылкі на крыніцу абавязковыя; Рэдакцыя можа не падзяляць меркаванні аўтараў і друкаваць артыкулы для далейшай палемікі; бюлетэнь распаўсюджваецца бясплатна на правах унутранага карыстання; Наклад 299 асобнікаў; кантактны тэлефон: (+375162) 23-68-02, (+375 29) 660-57-41, (+375 29) 725-15-39; e-mail: dziedzich@mail.ru http://www.dzedzich.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org