be
pdf

Гасцінец 22 (97) 2009

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Падзея года. Ва ўсім свеце, праводзячы адыходзячы год, падводзяць яго вынікі. Галоўных пад­зей, топ-ляпаў, спартсмэнаў года, рок-групаў, хітоў, тэлефільмаў і г.д. Падводзячы год мы ацэньваем сваю працу ў ім, бо толькі пасля яе ацэнкі магчыма рухацца наперад. У свеце гэта робіцца на нацыянальным, рэгіянальным і правінцыйным узроўні. Бо і ў правінцыі жы­вуць тыя я ж грамадзяне, якія на сваёй ма­лай Радзіме рабілі дабро, стваралі падзеі, прпацавалі на будучыню. На нашым партале http://haradok.belarda.org/ праводзілася апытанне наведвальнікаў аб вызначэнні галоўнай падзеі Гарадоччы­ны ў 2009 годзе. Мы зыходзілі з тых падзей, якія адбываліся з намі і вакол нас у 2009 год­зе. Наведвальнікі партала на першае месца паставілі “Галадоўка Аляксандра Жыткевіча 34%”, а на другое “Дапамога пацярпелым у судзе 22%” Сапраўды, на працягу года на старонках нашага партала і нашага выдання пастаянна з’яўляліся матэрыялы аб Аляк­сандре Жыткевічу. Прыняўшы па ўласнай ініцыятыве ўдзел у назіранні за кампаніяй 2008 года малады спецыяліст потым зведаў пераслед рэпрэсіўнай машыны і быў асуджа­ны на тры гады абмежавання волі, пазбаўлены працы, якую выконваў добра. Але амаль за шэсць месяцаў ён не мог працаўладкавацца, прайшоўшы 14 арганізацый раёна пры абыякавасці дзяржчыноўнікаў, правёўшы галадоўку пратэсту. Толькі акцыя адчаю на­конт прадажы ныркі падштурхнула спецслуж­бы даць дазвол на прыём на працу.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2009-12
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2008-2010 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org