be
html

Індэкс ураджэнцаў Беларусі, рэпрэсаваных у 1920-1950-я гг. ў Заходняй-Сібіры

Кузнецов Игорь

Нягледзячы на шматлікія супярэчнасці і складанасці кожны рэгіён або вобласць на Беларусі маюць выданні, якія на рэгіянальным узроўні сабралі ў сабе спісы рэпрэсаваных у сталінскія часы людзей. Тым не менш, казаць пра іх паўнату і грунтоўнасць пакуль не прыходзіцца. Хіба што толькі разам, у спалучэнні дадзеныя выданні больш-менш адлюстроўваюць рэальную карціну. Праца Ігара Кузняцова "Індэкс ураджэнцаў Беларусі, рэпрэсаваных у 1920-1950-я гг. ў Заходняй-Сібіры" адна з першых спробаў стварыць поўны і грунтоўны спіс пацярпелых. Даследчык найбольш актыўна працуе над праблемай рэабілітацыі незаконна асуджаных і знішчаных людзей. Мэта яго даследаванняў - не дапусціць змоўчвання. Гісторык канстатуе, што адным з трагічных момантаў рэпрэсій сталі не толькі мільёны смерцяў, але таксама і люмпенізаванае грамадства, заражанае гвалтам. Усё гэта зараз праяўляецца нават на сацыяльна-бытавым узроўні. Толькі ўсведамленне злачынстваў, разуменне немагчымасці паўтарэння гэтага, вырашыць праблему гвалту ў грамадстве.

Беларускія аўтары: Кузьняцоў Ігар
Выдаўцы і выдавецтвы: Архіў Найноўшай Гісторыі пры Грамадзкім Аб’яднаньні Дыярыуш
Выдавецкая сэрыя: Беларускі Індэкс Рэпрэсаваных
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2002
  • Выдавец: Архіў Найноўшай Гісторыі пры Грамадзкім Аб’яднаньні Дыярыуш
  • Выдавецтва/ друкарня: Медысонт
  • Памеры: 240c.
  • ISBN: 985-6530-13-Х
  • Катэгорыя: Гісторыя
  • Copyright: © 2002 by Сэрыя "Беларускі Індэкс Рэпрэсаваных". Архіў Найноўшай Гісторыі пры Грамадзкім Аб’яднаньні "Дыярыуш", Ігар Кузьняцоў, аўтар-складальнік, Лявон Раманчык, графічны дызайн
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4649, EEDC — 201, 201-2, 201-3
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org