be

З фальклорных крыніц Кажан-Гарадка

Туміловіч Васіль

Складальніку гэтага зборніка пашчасціла нарадзіцца і вырасці ў вясковай палескай сям'і, дэе бацькі стараліся выхаваць у дзяцей павагу, любоў і цікавасць да мінуўшчыны свайго народа, яго традыцый, вераванняў, песняў, легенд і паданняў. Сабраны фальклор тэматычна размешчаны ў дзевяці раздзелах. Жанравы змест многіх з раздзелаў можна лічыць, параўнальна, умоўным. Так, змешчаная ў раздзеле I зімовая песня "Мароз, мароз" адначасова можа быць аднесена да раздзелу VII "Засцярогі ад ліха..." і г.д. Што да другой часткі раздзелу "І.Сакральны фальклор", то трэба адзначыць, што выкананне віншавальных песень напярэдадні свята Нараджэння Хрыста - гэта калядаванне, а выкананне такіх жа песень напярэдадні Новага года - шчадраванне. Дык вось, у Кажан-Гарадку калядныя песні спяваюць вечарам перад наступленнем Новага года (па старым стылі) - шчадругоць, а не калядуюць! Асаблівасць зборніка - "Раздзел XI. Лаянковыя фразеалагізмы..." Спецыфіка ўказанага раздзелу патрабуе адпаведных каментарыяў, што і зроблема непасрэдна на яго старонках.

Каталёг: Каталёг EEDC
Беларускія аўтары:
  • Месца выхаду: Брэст-Лунінец
  • Дата выхаду: 2003
  • Катэгорыя: Культура
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 1178
  • Дадатковая даведка: Наклад 200 асобнікаў
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org