![]() |
![]() |
Звесткі пра асаблівасці літаратурнага вымаўлення, артыкуляцыю галосных і зычных гукаў беларускай мовы падмацаваны прыкладамі вымаўлення кожнага гуку асобна і спалучэнняў яго з іншымі гукамі. Для адпрацоўкі дыкцыйнай выразнасці і практычнага засваення нормаў беларускага літаратурнага вымаўлення ў дапаможніку змешчаны прыказкі, прымаўкі, чыстагаворкі. скорагаворкі, асобныя строфы з вершаў беларускіх папаў. Для студэнтаў, выкладчыкаў белар... Болей »
Ілюстрацыйны матэрыял альбома складаюць фотаздымкі і слайды адзення, зробленыя аўтарам у час экспедыцый 1967 1980 гг. Асобныя фотаздымкі ўзяты з фондаў дзяржаўных архіваў, музеяў і бібліятэк. Болей »
Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць. «Усе народы,—пісаў В. Р. Бялінскі,—таму толькі і ўтвараюць сваім жыццём адзін агульны акорд сусветна-гістарычнага жыцця чалавецтва, што кожны з іх уяўляе сабою адметны гук у гэтым акордзе, бо з зусім аднолькавых гукаў ... Болей »
Кніга Барыса Рагулі — гэта фактычна першыя і на дадзены момант адзіныя мэмуары ў сьвеце, прысьвечаныя беларускай вышэйшай адукацыі. Шырокае выкарыстаньне ў ёй успамінаў большасьці колішніх студэнтаў гэтых інстытуцыяў (21 асобы) надало кнізе полімэмуарны характар, што бясспрэчна павялічвае ейную каштоўнасьць і дазваляе зьменшыць непазьбежны ў падобных творах суб'ектывізм. Значную частку мэмуараў займаюць "старонкі жыцьця", або жыцьцяпісы... Болей »
Многія беларускія эмігранты, якія трапілі за мяжу яшчэ ў мінулым стагоддзі, сёння даволі вядомыя асобы не толькі ў Беларусі, але і ў тых краінах, дзе апынуліся. Прычыны эміграцыі былі розныя. Пішучы кнігу “Беларускае студэнцтва на чужыне” Барыс Рагуля ставіў перад сабой задачу высвятліць не мэты і прычыны эміграцыі, а асвятліць часы студэнцтва, навучэнства Аляксея Арэшкі, Раісы Жук-Грышкевіч (Жукоўскай),Янкі Жучка,Янкі Запрудніка, Лявон... Болей »
Беларусь і беларусы ў свеце, феномен беларускага замежжа — так можна сфармуляваць тэму гэтай кнігі. Грамадскія дзеячы, літаратары, бізнесмены, рабочыя, музыканты — прадстаўнікі самых розных пластоў бела-рускай дыяспары ў ЗША расказваюць пра сябе, пра тое, як жывуць у Амерыцы нашы суродзічы. Беларускі чытач упершыню атрымае магчымасць пачуць пра эміграцыю з вуснаў саміх эмігрантаў, даведацца іх меркаванне наконт многіх рэалій нашага скла... Болей »
Упершыню ў такім аб'ёме сабраны лепшыя беларускiя байкi пісьменнікаў дарэвалюцыйнага i савецкага перыядаў: Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, К. Крапівы, У. Корбана, Р. Барадуліна, Э. Валасевiча, Н. Гiлевiча, У. Паўлава і iнш. Болей »
Анталагічнае выданне папулярнага жанру беларускай паэзіі. У зборнік увайшлі балады В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, М. Багдановіча, Я. Купалы, Цёткі, а таксама балады сучасных беларускіх паэтаў П. Броўкі, М. Танка, А. Куляшова, П. Панчанкі і інш. Болей »
Ян Максімюк адзін з нямногіх даследчыкаў, які прыкладваў намаганні ў вывучэнні беларускай сістэмы адукацыі эмігрантаў з Беларусі. Бадай найбольш значным даследаваннем у гэтым накірунку з'яўляецца яго праца "Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)". Вывучаючы стварэнне беларускай гімназіі ў нямецкім горадзе Рэгэнсбургу, аўтар падрабязна распавядае перадумовы. У прыватнасці даследуе тое, якім чынам у Нямеччыну... Болей »
Мiнула роўна 10 год, як вышла ў сьвет “Беларуская граматыка для школ”. За гэты час сталася ня толькi мовай прыгожага пiсьменства ды рознароднай публiцыстыкi, але i мовай дзяржаўнаю або прызначай дзяржавай у публiчным жыцьцi. “Народнае нарэчча” сiлаю сталася “лiтаратурным языком”. Гэта бязсумлiвы факт, незалежна ад тае цi iншае ступенi зроднасьцi беларускае мовы з iншымi славянскiмi. Вялiкае грамадзкае значэньне беларускае мовы вымагае а... Болей »