be

Лёс аднаго пакалення

Сідаровіч Кастусь, Пракаповіч Юстын, Жамойцін Янка, Ярмалковіч Віктар
Успаміны

Успаміны Кастуся Сідаровіча, Юстына Пракаповіча, Янкі Жамойціна і Віктара Ярмалковіча, якія змяшчаюцца ў гэтай кніжцы, з’яўляюцца асаблівым дакументам гісторыі беларусаў дваццатага стагоддзя. Раней час ад часу ў Польшчы і Беларусі друкаваліся ўспаміны капэзэбоўцаў, грамадоўцаў ды іншых беларускіх змагароў за чужыя інтарэсы ў розных перыядах нашага сгагоддзя. Найчасцей публікацыя такіх матэрыялаў была формай узнагароды, дадаткам да медалёў за адданасць нейкай ідэалогіі ці цэнтрам улады. Сідаровіча, Пракаповіча, Жамойціна, Ярмалковіча спалучае тое, што былі яны беларусамі і не адмовіліся ад свае нацыянальнасці ў найбольш неспрыяльных умовах. Ніколі за сваю працу на ніве беларускай палітыкі, культуры ці проста за вернасць нацыянальнай ідэі не атрымалі яны ніякай падзякі, а заплатай за самаадданасць і лаяльнасць свайму народу былі прысуды, турмы, зняволенне, развітанне з радзімай. (фрагмент)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
Выдавецкая сэрыя: 214 с.
  • Месца выхаду: Białystok
  • Дата выхаду: 1996
  • Рэдактар: Mironowicz Eugeniusz
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Катэгорыя: Гісторыя, Грамадзтва, Біяграфіі
  • Кнігазбор:
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 2243
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org