be

Імперыя

Капусьцінскі Рышард

Рышард Капусцінскі (1932—2007) — легенда польскай журналістыкі, сусветна вядомы рэпарцёр, пісьменнік, паэт. Чалавек з унікальным пачуццём падзеі, якое беспамылкова вяло яго туды, дзе рабілася гісторыя. Ён быў сведкам дзесяткаў пераваротаў і рэвалюцыяў, руйнавання імперыяў і з'яўлення новых дзяржаваў. Аўтар кніг рэпартажаў-эсэ: Кіргіз злазіць з каня (1968), Яшчэ дзень жыцця (1976), Футбольная вайна (1978), Шахіншах (1982), Падарожжы з Герадотам (2004) і інш.; і паэтычных зборнікаў: Notes (1986), Законы прыроды (2006). Яго кнігі не раз былі прызнаныя кнігамі году паводле меркавання ўплывовых выданняў, а ў 1995 годзе ў Полышчы Капусцінскага абвясцілі журналістам стагоддзя. Быў уганараваны многімі прэміямі і ўзнагародамі. Двойчы намінаваўся на Нобелеўскую прэмію. Капусцінскі нарадзіўся ў Пінску і на ўсё жыццё захаваў прыхільнасць да Беларусі. Ён не раз гаварыў: «Я заўсёды шукаў мой дом, шукаў Пінск, — у Афрыцы, у Азіі, у Лацінскай Амерыцы». На беларускую мову перакладзены раман Рышарда Капусцінскага «Імператар» (Сеsarz) (АRСНЕ, 5-2006) і зборнік вершаў «Вяртанне» (2007).

Каталёг: Каталёг EEDC
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Кнігарня "Наша Ніва"
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009
  • Выдавец: Кнігарня "Наша Ніва"
  • Выдавецтва/ друкарня: Выдавец І. П. Логвінаў
  • Памеры: 344c.
  • ISBN: 978-985-6901-07-5
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2009 by Kapuściński R., Сялейчук Я., Плакс Д, Лянкевіч А.
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 1150
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org