be

Шуфляда 2

часопіс найноўшае гісторыі

Перадвыбарчая атмасфэра з яе эмоцыямі і няспраўджанымі спадзяваньнямі здольная абудзіць у чалавека моцныя пачуцьці – ад узьнёсласьці да расчараваньня. Між тым, прыкладнáя функцыя выбараў – гэта зусім не зьмена курсу, а фармаваньне легітымнага ўраду (варыянт: ураду, які мяркуе, што ён легітымны). Палітычная практыка многіх краін сьвету, да прыкладу Лацінскай Амэрыкі, сьведчыць, што тыповае меркаваньне наконт выбараў, быццам яны даюць магчымасьць часьцей абнаўляць уладу, аказваецца даволі наіўным. Калі ж заходзіць размова пра важныя зьмены ў самім ладзе жыцьця, то да гэтых трансфармацыяў павінна быць падрыхтаванае грамадзтва, якое ўжо праз працэдуру выбараў можа паўплываць на маштабы і тэмпы пераўтварэнняў. Так і ў Беларусі шмат гаворыцца пра прагу новага, але спробы хаця б акрэсліць гэтую ўяўную пэрспэктыву робяцца вельмі нясьмела і незаўважна. Уся духоўная энергія скіроўваецца на адмаўленьне, на імкненьне пакончыць з аўтарытарным рэжымам. Што будзе “пасля”? Ці задумваюцца над гэтым удзельнікі палітычнага працэсу? Можа быць, яны асьцярожна прыхоўваюць свае думкі ў адчуваньні таго, што прасторы для выбару іхняй краіне пакінута зусім няшмат? (А. Дзярновіч, Прыкладныя функцыя, фрагмэнт)

Пэрыёдыка: Шуфляда
Выдаўцы і выдавецтвы: Архіў Найноўшае Гісторыі
Выдавецкая сэрыя: Athenaeum: Commentari Historiae et Culturae
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2001
  • Рэдактар: Дзярновіч Алег
  • Выдавец: Архіў Найноўшае Гісторыі
  • Памеры: 128с., 21см
  • Copyright: © 2001 by Шуфляда, А. Фядорчанка - вокладка
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 324.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org