be

Рэспубліканскі Тэатр беларускай драматургіі

З нагоды юбілею тэатра сардэчна віншую вас з важкім этапам дзейнасці, якая прынесла тэатральнаму мастацтву Беларусі значны творчы плён, ухвалена грамадскасцю краіны і безліччу ўдзячных гледачоў. Чвэрць стагоддзя ваш калектыў нястомна вядзе работу па развіцці нацыянальнай тэатральнай творчасці, папуля-рызацыі спадчыны, традыцый, сучасных узораў беларус-кага тэатра. На ніве гэтай дзейнасці тэатр набыў багаты вопыт, дасягнуты значныя мастацкія вынікі, аўтарытэт і прызнанне. Тэатр беларускай драматургіі цэняць не толькі ў нас у краіне. Не могуць не задавальняць поспехі калектыву на многіх прэстыжных міжнародных фестывалях, геагра-фія і творчы рэзананс гастроляў, удзел у міждзяржаўных тэатральных форумах і святах культуры. Радуе і натхняе пошук новых арыгінальных ідэй, што пастаянна вядзец-ца тэатрам, колькасць падрыхтаваных неардынарных культурных акцый. Але галоўны гонар і захапленне — гэта перш за ўсё яго знакамітыя майстры і таленавітая моладзь з непаўторнымі акцёрскімі індывідуальнасцямі, чалавечай самабытнасцю і адданасцю служэння мастацтву. (Б. У. Святлоў, Міністр культуры РБ)

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2017
  • Выдавец: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
  • Катэгорыя: Культура
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4289
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org