be
pdf

Пад сінім небам

Арсеньнева Натальля
Вершы (1921-1925 г.)

Шаноўны чытач! У тваіх руках факсімільнае выданьне кнігі Натальлі Арсеньневай — паэткі, імя якой, жыцьцё й творчасьць сталі для нас своеасаблівай легендай. Ужо тое, што паходзіць яна з роду, які па матчынай лініі даў сьвету Міхаіла Лермантава, ды нарадзілася на далёкім Каўказе і ўсё жыцьцё, за выключэньнем некалькіх ваенных гадоў, пражыла па-за адміністрацыйнай мяжой Беларусі, і, як на дзіва, сфармавалася ў беларускую патрыётку, высьпеліла ў душы, пранесла праз нялёгкія выпрабаваньні й высока ўзьнесла годнасьць беларускага слова — усё гэта ня надта ўкладваецца ў стандартна-побытавае, пазбаўленае дзяржаўнай і нацыянальнай перспектывы, у горшых сваіх праявах тыпова абмежаванае беларускае мысьленьне, якому, як ні скрушна, больш звыкла пагаджацца й апраўдваць факты здрады роднаму, мірышац з самаплюйствам і самаадмаўленьнем. Але ня гэтым слаўная наша зямля! I праз зарасьнікі пустазельля сьветлым промнем яшчэ больш выразна высьвечвае духоўнае высакародзтва, сьветлая вера ў адраджэньне Беларусі, якая нарэшце павінна пазбавіцца сваёй прыніжанасьці, акрыяць і зноў, кажучы словамі Янкі Купалы, заняць свой пачэсны пасад між народамі!..

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Бацькаўшчына (Wydawnictwo Wileńskie)
  • Месца выхаду: Мінск (Вільня)
  • Дата выхаду: 1992(1927)
  • Выдавец: Бацькаўшчына (Wydawnictwo Wileńskie)
  • Памеры: 144с., 21см
  • ISBN: 5-340-01267-0
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1211, EEDC — 1635, 1635-2, 1635-3, 1635-4, MiOKB — 4904, 8896
  • Дадатковая даведка: Факсімільнае выданне; Выданне падрыхтавана па экземпляры, які захоўваецца ў Барыса Сачанкі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org