Лыч Леанід, Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі

Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі

верасень 1943 – кастрычнік 1964 г.

Лыч Леанід

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009

Рэдактар: Мацур Г.

Выдавец: Галіяфы

Памеры: 284с.

ISBN: 978-985-6906-18-6

Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка

Copyright © 2009 by Леанід Лыч, Галіяфы, Бацькаўшчына

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1937]

УДК: 94(476)

Праца Леаніда Лыча прысьвечаная пытаньню, якое доўгі час замоўчвалася дэфармавалася і асьвятлялася не з беларускіх пазыцыяў – гэта пытаньне міжнацыянальных адносінаў пасьля ваеннага дваццацігодзьдзя. Менавіта пасьля вайны азначыўся паварот у нацыянальнай палітыцы Масквы. Гэты паварот прывёў да катастрофы, якую можна параўнаць да зьнішчэньня. Беларуская нацыя асымілявалася пагрозьлівымі тэмпамі. Менавіта беларусы па словах вядомага камуністычнага “дзеяча” павінны былі стаць першымі сярод сотняў народаў прадстаўнікамі “савецкага народу”. Аўтар спрабуе запоўніць тыя нішы, якія доўгі час адсутнічалі і не дасьледваліся. Сам пэрыяд даволі складаны для дасьледваньня, гэта першыя пасьляваенныя гады з таталітарным сталінскім рэжымам, гады “хрушчоўскай адлігі”, калі нягледзячы на размарожваньне нацыянальнага жыцьця, ў Беларусі мясцовы ўлады і “навукоўцы” працягвалі сталінскі прынцып зьнішчэньня нацыянальнай адметнасьці беларусаў. (З.К.)

Беларускія аўтары: Лыч Леанід

Выдаўцы і выдавецтвы: Галіяфы

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уводзіны
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Раздзел І. Нацыянальнае жыццё на Беларусі ва ўмовах ваеннага часу (верасень 1943 — май 1945 г.)
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Раздзел ІІ. Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі ў апошнія гады сталінскага таталітарызму (май 1945 — сакавік 1953 г.)
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Раздзел ІІІ. Змены ў нацыянальнай палітыцы і спробы фармавання гуманных падыходаў да яе правядзення (сакавік 1953 — кастрычнік 1964 г.)
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Заключэнне
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Лыч Леанід, Беларусы на мяжы нацыянальнай катастрофы

Беларусы на мяжы нацыянальнай катастрофы

Лыч Леанід

У кнізе раскрываюцца прычыны неверагодных цяжкасцяў этнакультурнага жыцця беларускага народа ў выніку правядзення супярэчнай яго інтарэсам дзяржаўнай моўнай палітыкі ўладамі Рэчы Паспалітай, царскай Расіі, СССР - БСССР і Рэспублікі Беларусь. На аснове аналізу фактычнага матэрыялу паказана, што праблема захавання беларусамі сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці істотна абвастрылася пасля правядзенага па ініцыятыве палітычнага кіраўніцтва Рэспу... Болей »


Лыч Леанід, Усенародны рух за наданне беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай

Усенародны рух за наданне беларускай мове ста...

(да 25-годдзя Закона “Аб мовах ў Беларускай ССР” - 26 студзеня 1990)

Лыч Леанід

Распавядаецца, як пад пазітыўным уплывам Гарбачоўскай перабудовы ў Беларусі распачаўся рух за нацыянальна-культурнае Адраджэнне, галоўным складнікам якога з’яўлялася ўсенароднае змаганне за наданне беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай ў рэспубліцы. Ініцыятыва ў гэтым належала добраахвотным грамадскім аб’яднанням, якіх у канцы 1980-х гадоў падтрымалі партыйныя і савецкія ўлады БССР. Прыняты з іх удзелам Закон “Аб мовах у Беларускай... Болей »


Лыч Леанід, Яўрэйская культура Беларусі – яе агульны духоўны набытак

Яўрэйская культура Беларусі – яе агульны духо...

Лыч Леанід

Сучасная Рэспубліка Беларусь, як і яе папярэдніца Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, – гэта аднанацыянальная дзяржава, бо гістарычную, этнічную тэрыторыю тут маюць толькі беларусы. Да таго ж яны яшчэ з’яўляюцца і тытульным народам. Што да мясцовых рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, татараў … – гэта нацыянальныя мяншыні, этнічныя групы, дыяспара. За выключэннем татараў, ва ўсіх іх ёсць уласныя метраполіі са сваім карэнным, т... Болей »


Лыч Леанід, Беларускае нацыянальнае пытанне ў калейдаскопе думак

Беларускае нацыянальнае пытанне ў калейдаскоп...

Лыч Леанід

Істотныя хібы дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры прывялі да рэзкага зніжэння ў ёй ролі свайго і запанаванне чужога пачатку, што абумовіла сур’ёзнае абвастрэнне беларускага нацыянальнага пытання на сучасным этапе. Па розных прычынах яно абыходзіцца ў навуковай літаратуры, у ідэалагічнай працы з людзьмі, не з’яўлялася прадметам абмеркавання ў вышэйшых эшалонах улады, што і схіліла аўтара дадзенай кнігі ўзяцца за пяро. Добра разумеючы, ш... Болей »


Лыч Леанід, Міжваенная беларусізацыя і яе ўрокі

Міжваенная беларусізацыя і яе ўрокі

Лыч Леанід

Кніга прысвечана раскрыццю адной з самых адметных і ў той жа час трагічных старонак у гісторыі змагання беларускага народа за сваё нацыянальна-культурнае адраджэнне ва ўмовах існавання савецкай сістэмы. У ходзе такога лёсавызначальнага нацыянальнага руху з усёй паўнатой выявілася вялікае жаданне беларусаў быць народам з самабытнай культурай і мовай. Беларусізацыя не зрабіла іх такімі з-за масавых фізічных рэпрэсій 1930-х гадоў. Набыты ё... Болей »


Лыч Леанід, Моладзі - праўдзівую гісторыю Беларусі

Моладзі - праўдзівую гісторыю Беларусі

Лыч Леанід

У кнізе аналізуецца выдадзеная для школьнікаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў асноўная літаратура па гісторыі Беларусі, выказваюцца меркаванні, што неабходна рабіць, каб веды пра мінулае нашага народа спрыялі ўзгадаванню яго маладых пакаленняў у духу нацыянальнага патрыятызму, здольных супрацьстаяць любым формам культурна-моўнай асіміляцыі. Кніга разлічана не толькі на моладзь, але і на людзей с... Болей »


Лыч Леанід, Краязнаўства - крыніца ведаў і нацыянальнага сталення

Краязнаўства - крыніца ведаў і нацыянальнага ...

Лыч Леанід

Кніга прысвечана раскрыццю сучаснага становішча краязнаўчага руху ў Рэспубліцы Беларусь, паказаны яго дасягненні ў даследаванні розных праблем, звязаных з гісторыяй, сучасным нацыянальна-культурным жыццём. Зусім свядома аўтар шмат увагі надаў моўнаму і тапанімічнаму аспектам краязнаўчых даследаванняў. Разлічана на масавага чытача і асабліва тых, хто заняты краязнаўчымі пошукамі. Болей »


Лыч Леанід, Першаму З'езду Беларусаў Свету - 20 гадоў

Першаму З'езду Беларусаў Свету - 20 гадоў

Лыч Леанід

Кніга разлічана на тых, каго цікавяць праблемы сучаснага нацыянальна-культурнага жыцця Беларусі і дыяспары. Нататкі прысвечаны першаму старшыні Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Яўгену Лецку. На пачатку 1990-х Лецка наведаў шэраг краін з найбольшай па колькасці беларускай дыяспарай, спрыяў аб’яднанню вакол сябе аднадумцаў, наладжванню стасункаў прадстаўнікоў дыяспары з метраполіяй. ЗБС «Бацькаўшчына» на вачах набірала сілу, узм... Болей »


Лыч Леанід, Рускі прафесар на ніве беларускага нацыянальнага адраджэння

Рускі прафесар на ніве беларускага нацыянальн...

успаміны

Лыч Леанід

У кнізе аўтар прасочвае жыццёвы і творчы шлях сваёй жонкі, усведамленне ёю як навукоўцам-педагогам неабходнасці праз узгадаванне студэнтаў, напісанне і выданне падручнікаў, дапаможнікаў, выступленне ў перыядычным друку ўсяляк спрыяць фарміраванню такой маладой змены беларускага народа, якая б даражыла нацыянальнай самабытнасцю, была адданым носьбітам яго культурна-моўных традыцый. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў, і асабліва тых,... Болей »


Лыч Леанід, Магільнае ў часы нямецкай акупацыі (чэрвень 1941 — ліпень 1944 г.)

Магільнае ў часы нямецкай акупацыі (чэрвень 1...

Успаміны

Лыч Леанід

У кнізе ў форме ўспамінаў апавядаецца пра самыя трагічныя часы ў гісторыі мястэчка Магільнае, што ў многім характэрна і для бальшыні іншых населеных пунктаў Беларусі. Матэрыялы кнігі выклічуць зацікаўленасць найперш за ўсё ў тых, чыё жыццё так ці інакш звязанае з Магільным. З ёю карысна будзе пазнаёміцца таксама і тым, хто займаецца краязнаўствам. Болей »