be
pdf

Добрая фатаграфія

Пазьняк Зянон
Фтаграфічныя эсэ пра фатаграфіі з краінаў Эўропы і Амэрыкі ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да нашых дзён

„Добрая фатаграфія” – гэта кніга-альбом, якая складаецца з фатаграфіяў і артыкулаў-эсе пра фатаграфію, дзе галоўным зьяўляецца апавяданьне пра эстэтычную адметнасьць фатаграфічнага мастацтва і, адпаведна, разгляд і аналіз выбраных фатаграфіяў ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да 2012 года. Абазначаючы тэму „Добрая фатаграфія”, ня ставілася задача паказаць узровень майстэрства таго ці іншага фатографа, ці пазнаёміць з шэдэўрамі прафэсійнай фатаграфіі. У аснову адбору пакладзена адлюстраваньне часу, эмацыйнае ўражаньне вобразу, перажываньне чалавечага духу, адбіткі беларускай культуры, хараство Зямлі і людзей, трагічны і вечны аспэкты чалавечага існаваньня. Вобразнае ўражаньне і імгненьне часу ёсьць асноўным крытэрам адбору. Таму там, дзе гэтае адчуваньне ёсьць, патрабаваньні да тэхнікі абробкі фатаграфіі былі не галоўнымі, калі ў фатаграфіі выяўлены ўнікальнасьць, хараство і перажываньне духа. Прыярытэт аддаецца культурнай каштоўнасьці, уражаньню і вобразу. Кніга разьлічана на шырокія пласты грамадзтва, на ўсіх тых, хто цікавіцца мастацтвам, эстэтыкай і цэніць фатаграфію.

Беларускія аўтары: Пазьняк Зянон
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускія Ведамасьці, Гарадзенская Бібліятэка
  • Месца выхаду: Варшава – Нью-Ёрк – Горадня
  • Дата выхаду: 2012
  • Выдавец: Беларускія Ведамасьці, Гарадзенская Бібліятэка
  • Памеры: 240 с.: іл.
  • ISBN: 978-83-935476-0-9
  • Катэгорыя: Гісторыя, Геаграфія
  • Copyright: © 2012 by Зянон Пазьняк, Гарадзенская Бібліятэка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3947
  • Дадатковая даведка: Аўтар шчыра ўдзячны спадарам Паўлу Мажэйку, Зьмітру Гурневічу, Віталю Пузачу за арганізацыйную і тэхнічную дапамогу ў працы над гэтаў кнігай. Дзякую ўсім асобам і прыхільнікам фотамастацтва, якія ахвяравалі сродкі на гэтае выданьне.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org