- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад даўжэйшага часу адзываліся галасы некаторых сяброў з Царкоўнага Камітэту сьв. Еўфрасініі Полацкай у Лондане, а таксама і некаторых прыхажан, каб ажывіць нацыянальную дзейнасьць. Нават склікана была ў мінулым годзе ініцыятыўная зборка на якой парушаліся пытаньні аднаўленьня арганізацыі Хрысьціянскага Аб'яднаньня Беларускіх Работнікаў /ХАБР/, выдачы яго органу "Аб'яднаньне", або царкоўна-грамадзкага часопісу "Званіца".