be
pdf

Дванаццатка

Запруднік Янка
Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеццыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946-1954 гг.)

Гэтая кніга – аповед пра дарогу, якая пачалася ў 1944 годзе ў Баранавічах, ідзе далей на захад праз ваенную й паваенную Нямеччыну, кіруецца далей на поўнач празь Ля-Манш у маляўнічую Шатляндыю, заварочвае на поўдзень у цэнтральную Англію ды вяртаецца на эўрапейскі кантынэнт у Бэльгію, каб адтуль, пасьля гадоў супольных вандровак, разыйсьціся вузейшымі індывідуальнымі сьцежкамі ў розныя бакі. На гэтай дарозе сустрэліся й дамовіліся трымацца разам дванаццаць беларускіх хлапцоў-бязбацькавічаў, якія пастанавілі прабівацца ў жыцьцё супольнымі сіламі. Ідэя вольнай Беларусі служыла ім арыентырам, трымала іх разам, давала імпульс да творчай і грамадзкай працы. Кніга створаная як мэмуарна-дакумэнтальная. У ёй, разам з успамінамі, дзёньнікавымі запісамі ды выпісамі з эміграцыйнага друку, падаюцца таксама лісты, публіцыстычныя артыкулы й літаратурныя творы, аўтарамі якіх зьяўляюцца героі аповеду. Бальшыня зьмешчанага дакумэнтальнага матэрыялу публікуецца ўпершыню. Адначасова гэтая кніга зьяўляецца пасленьнем аўтара да маладых беларусаў ХХІ стагодзьдзя. Падставаю таму – уласны няпросты досьвед.

Беларускія аўтары: Запруднік Янка
Выдавецкая сэрыя: Сэрыя публікацыяў БІНіМ \"Гісторыя беларускай эміграцыі\", том 2
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк-Беласток
  • Дата выхаду: 2002
  • Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk sp. z o.o., Białystok
  • ISBN: 0-9722020-0-5
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Грамадзтва, Біяграфіі
  • Copyright: © Jan Zaprudnik
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Каталёг MiOKB, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 762, 761, EEDC — 3198, 3198-2, 3198-3, MiOKB — 8921, 10230, 10541, 11501
  • Дадатковая даведка: Друкуецца пры фінансавай дапамозе Фундацыі ймя Пётры Крэчэўскага; макетаваньне Вера Леўчук
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org