be
pdf

Беларуская моладзь 19

квартальны часапіс беларускага маладога пакаленьня ў Амэрыцы

Адзінаццаты Зьезд ЗБМА 11-ты зьезд Згуртаваньня Беларускае Моладзі ў Амэрыцы адбыўся 31-га жніўня — 2-га верасьня ў Беларускім Цэнтры Адпачынку „Бэлер-Менск". На зьезд прыбыло 54 дэлегаты і 12 гасьцёў. Зьезд пачаўся а 2-ой гадзіне папаўдні. Памаліўшыся за плённую працу зьезду, прысутныя выслухалі вусныя прывітаньні ад: ганаровага сябры ЗБМА — сп. К. Кіслага, прадстаўніка Рады Дырэктароў карпарацыі „Бэлер-Менск" — Др. Вітаўта Кіпеля, старшыні Галоўнае Управы БАЗА, Др. Стася Станкевіча, старшыні аддзелу БАЗА ў Нью Джэрзы — сп. С. Гутырчыка, а. А. Крыта — ад парафіі БАПЦ у Кліўлендзе, старшыні Беларуска-Амэрыканскай Дапамогі — сп. А. Шукелайця, прадстаўніка БАЗА ў Нью Ерку — сп. А. Несьцяровіча й старшыні Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва — Др. В. Тумаша. Былі таксама прачытаныя пісьмовыя прывітаньні ад Архіяпіскапа БАПЦарквы і ад іншых установаў. Пасьля прывітаньняў быў выбраны прэзыдыюм зьезду ў складзе: сп. У. Дунец — кіраўнік, сп.сп. К. Калоша й В. Мельяновіч — сакратары.

Выдаўцы і выдавецтвы: Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы, Саюз Беларуска-Амэрыканскае Моладзі
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 1963-08
  • Выдавец: Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы, Саюз Беларуска-Амэрыканскае Моладзі
  • Памеры: 16с.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 483.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org